Луцкі тралейбус
Выгляд
Луцкі тралейбус | |
---|---|
Тралейбусная сістэма | |
Краіна | Украіна |
Горад | Луцк |
Дата адкрыцця | 8 красавіка 1972 года |
Дата зачынення | Дзеючая |
Колькасць маршрутаў | 14 |
Колькасць тралейбусных паркаў | 1 |
Кошт праезду | 2 грыўні |
Луцкі тралейбус (укр.: Луцький тролейбус) — сістэма грамадскага транспарту ў горадзе Луцку. Адкрыты 8 красавіка 1972 года. Па стане на 2016 год маецца 14 маршрутаў, 109,15 км сеткі і 69 машын.
Маршруты
[правіць | правіць зыходнік]У Луцку шматкроць змянялася маршрутная сетка, асабліва ў гады незалежнасці, калі ва ўмовах недафінансавання трэба было прыйсці да аптымальнага варыянту арганізацыі гарадскіх пасажырскіх перавозак. Па стане на 28 ліпеня 2016 маюцца такія маршруты:
- 1 — ЛПЗ — Кінатэатр Луцк
- 2 — ЛПЗ — Кінатэатр Луцк
- 3 — Лясніцтва — с. Гаразджа
- 4 — АС-2 — Вакзал
- 4А — АС-2 — Вакзал
- 5 — Цагляны завод — КРЗ
- 6 — с. Верасновае — Атэль Украін
- 7 — Вакзал — с. Гаразджа
- 8 — КРЗ — Цэнтр
- 9 — КРЗ — Цэнтр
- 10 — Гардзіюк — с. Гаразджа
- 12 — Уладзімірская — КРЗ
- 15 — ЦУМ — Кінатэатр Луцк
- 15А — ЦУМ — Кінатэатр Луцк
Перспектыва
[правіць | правіць зыходнік]- У рамках праекта «Гарадскі грамадскі транспарт ва Украіне» плануецца за кошт прыцягнутых крэдытных сродкаў Еўрапейскага інвестыцыйнага банка пад дзяржаўныя гарантыі і Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця пад мясцовыя гарантыі:
- набыць 30 тралейбусаў на суму ў 4363,65 тыс. еўра;
- пабудаваць тралейбусную лінію даўжынёй 2,15 км на суму ў 336,11 тыс. еўра;
- укараніць аўтаматызаваную сістэму аплаты праезду.