Роўненскі тралейбус

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Роўненскі тралейбус
Рівненський тролейбус.jpg
Тралейбусная сістэма
Краіна Сцяг Украіны Украіна
Горад Роўна
Дата адкрыцця 24 снежня 1974 года
Дата зачынення Дзеючая
Колькасць маршрутаў 13
Даўжыня кантактнай сеткі 60,8 км
Колькасць тралейбусных паркаў 1
Кошт праезду 2 грыўні
Роўненскі тралейбус на Вікісховішчы

Роўненскі тралейбус (укр.: Рі́вненський троле́йбус)  — тралейбусная сістэма, якая дзейнічае з 1974 года ў горадзе Роўна. Рух адкрыты 24 снежня 1974. Па стане на снежань 2017 13 маршрутаў, 2 з якіх па ўказанні, у тралейбусным парку знаходзіцца 86 машын.

Сярэдні ўзрост тралейбусаў 26,4 года[1].

У 2011 годзе тралейбусамі горада было перавезена 27 371 тыс. чал., што на 8% менш чым у 2010 годзе, калі было перавезена 29 761 тыс. пасажыраў[2]. У 2016 годзе гарадскога электратранспарту перавезена 34.300.000 пасажыраў, што на 2,4% больш, чым у 2015 годзе.

Рухомы склад[правіць | правіць зыходнік]

Большая частка рухомага складу - мадэрнізаваныя Škoda 9Tr (39 экз.), 2 з іх яшчэ 1974 года выпуску. З 1994 года працавалі 5 сучлененыя ЮМЗ-Т1 (бартавыя № 116-120), якія знаходзіліся ў простае некалькі гадоў; пасля тралейбус № 116 быў спісаны. Таксама эксплуатуюцца 3 ЮМЗ-Т2 (№ 121,148,149). 21 лістапада 2008 года ў эксплуатацыю ўведзены адзіны на 2011 год тралейбус ElectroLAZ-12 (бартавы № 150). Астатнія 34 (№ 101-115, 140-147, 151-161) - Škoda 14Tr. У 2008 годзе выведзены з эксплуатацыі тралейбус тэхнічнай дапамогі КТГ-5, замест яго цяпер выкарыстоўваецца Škoda 9Tr, былы пасажырскі, бартавы № 66.

Маршруты[правіць | правіць зыходнік]

Схема маршрутаў Роўненскага тралейбуса
  • 1 — пас. Юбілейны — Мотатрэк
  • 2 — Боярка — Льнокамбінат
  • 3 — Вакзал — Мотатрэк
  • 4 — Мотатрэк — Льнокамбінат
  •  — Мотатрэк — Льнокамбінат праз Аўтавакзал
  • 5 — Роўненскі завод высакавольтнай апаратуры (РЗВА) — Мотатрэк
  • 6 — Роўненскі завод трактарных агрэгатаў (РЗТА) — Роўненскі завод высакавольтнай апаратуры (РЗВА)
  • 7 — Боярка — м-ён Паўночны
  • 8 — Вакзал — м-ён Паўночны
  • 9 — Мотатрэк — м-ён Паўночны
  • — Мотатрэк — м-ён Паўночны праз аўтавакзал
  • 10 — Мотатрэк — пас. Юбілейны праз аўтавакзал
  • 11 — Вул. Энергетыкаў — Гандлёвыя цэнтры

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. [1]
  2. Памылка ў зносках: Няправільны тэг <ref>; для зносак transport-stat-1995-2015 няма тэксту