Клапоўнік пасяўны
Клапоўнік пасяўны | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
|
Клапо́ўнік пасяўны[1], крэс-сала́та[1] (Lepidium sativum) — кветкавая расліна роду Клапоўнік (Lepidium) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 30—60[1] см. Сцябло адзіночнае, прамастойнае, мяцёлкападобнае. Корань расліны тонкі. Верхняе лісце простае, суцэльнае, завостранае, сядзячае. Прыкаранёвае — перыста- або двойчыраздзельнае ці лопасцевае, з чаранкамі. Кветкі белага або ружовага колеру, у гронках. Плод — крылаты стручок. Насенне жаўтавата-бурага колеру.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Азіі і Паўночнае Афрыкі (Егіпет, Эфіопія), натуралізавалася амаль паўсюдна[2]. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[3]. Марозаўстойлівая[1]. Лепш расце на на лёгкіх глебах у вільготных і паўзацененых месцах[1]. Цвіце ў чэрвені—ліпені.
Гаспадарчае значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Вырошчваецца ў якасці харчовай расліны (прыправа і зеляніна на салату). Багатая на мінеральныя солі, вітаміны, гліказід лепідзін[1]. У насенні маецца да 25 % тлустага алею[1]. Лекавая і меданосная расліна.
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ Taxon: Lepidium sativum L. (англ.) // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
- ↑ Клоповник посевной: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Крэс-салата // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз. — С. 96—97.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Клоповник посевной: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Lepidium sativum L. // ИАС «ООПТ России» (руск.)