Перайсці да зместу

Клаўдзій Іванавіч Ціхаміраў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Клаўдзій Іванавіч Ціхаміраў
Дата нараджэння 27 кастрычніка (8 лістапада) 1864
Месца нараджэння
Дата смерці 18 красавіка 1929(1929-04-18) (64 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці краязнавец, педагог, гісторык
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені ордэн Святой Ганны 2 ступені ордэн Святога Станіслава 2 ступені медаль «У памяць валадарання імператара Аляксандра III» медаль «У памяць 300-годдзя валадарання дома Раманавых»

Клаўдзій Іванавіч Ціхаміраў (8 лістапада 1864, в. Славіхіна, Старарускі паветНаўгародская губерня, Расійская імперыя — 18 красавіка 1929, Віцебск, БССР) — педагог, гісторык, краязнавец, дырэктар Свіслацкай і Полацкай настаўніцкіх семінарый (1903—1910), Віцебскага настаўніцкага інстытута (1910—1921).

Нарадзіўся ў сям’і святара ў вёсцы Славіхіна Старарускага павета Наўгародскай губерні. Скончыў Наўгародскую духоўную семінарыю, потым вучыўся на гістарычным аддзяленні Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі. Пасля заканчэння навучання ў 1890 годзе працаваў настаўнікам прыватнай жаночай гімназіі. З 1895 года працаваў інспектарам народных вучылішч Магілёўскай губерні, дырэктарам настаўніцкіх семінарый у Свіслачы і Полацку.

З 1910 года займаўся арганізацыяй і падрыхтоўкай да адкрыцця Віцебскага настаўніцкага інстытута і на працягу васьмі гадоў выконваў абавязкі яго дырэктара. У сваёй педагагічнай дзейнасці выступаў за пашырэнне зместу адукацыі, удасканаленне выкладання, распаўсюджванне пісьменнасці, увядзенне ўсеагульнай пачатковай адукацыі. Педагог стаў аўтарам метадычных дапаможнікаў і артыкулаў: «Обучение грамоте» (1901), «Важнейшие выводы изучения памяти» (1905), «Психологические основы обучения» (1912) і інш. З 1920 па 1924 гады працаваў дырэктарам Віцебскага вышэйшага сельскагаспадарчага тэхнікума, выкладаў педагогіку і псіхалогію з элементамі логікі.

Акрамя педагагічнай дзейнасці прымаў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці. З 1910 года быў членам Віцебскай вучонай архіўнай камісіі, старшынёй яе рэдакцыйнага камітэта і праўлення (1912). Пад яго рэдакцыяй былі надрукаваны два тамы зборніка камісіі «Полацка-Віцебская даўніна», пры непасрэдным удзеле К. І. Ціхамірава ў Віцебску быў пастаўлены помнік героям Айчыннай вайны 1812 года, адкрыты філіял Маскоўскага археалагічнага інстытута (1911).

  • 90 гадоў Віцебскай вучонай архіўнай камісіі : матэрыялы навук.-практ. канф., 24 лістапада 1999 г., г. Віцебск / [складальнікі: В. У. Скалабан, В. В. Шарэнда, М. Ф. Шумейка; рэдкал.: М. У. Пішчулёнак (старш.) і інш.]. — Мінск; Віцебск, 2000.
  • Адукацыя на Віцебшчыне: гісторыя і сучаснасць : матэрыялы рэспубліканскай навук.-практ. канф., Віцебск, 30-31 сакавіка 2010 г. / [рэдкал.: В. У. Акуневіч (адказ. рэд) і інш.]. — Віцебск, 2010.
  • Врата небесные. — 2018. — № 4.
  • Даследчыкі Полацка-Віцебскай даўніны, XVI ст. — 1944 г. : даведнік / М. В. Півавар. — Віцебск, 2006.
  • Памяць : Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / [складальнік А. І. Мацяюн; рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. ; мастак Э. Э. Жакевіч]. — Мінск, 2002. — Кн. 1.
  • Пусть память останется… : сборник некрологов о жителях и уроженцах Витебска / [составитель А. М. Подлипский]. — Витебск, 2015.
  • Свитязь = Свіцязь : Альманах библиофилов Белоруссии / Добровол. о-во любителей кн. БССР ; [сост. Л. А. Казыро]. — Мінск, 1989.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 2003. — Т. 6, кн. 2.