Леў Самойлавіч Калецкі
Леў Самойлавіч Калецкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 снежня 1884 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 лістапада 1953 (68 гадоў) |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта, матэматык |
Месца працы | |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Леў Самойлавіч Калецкі (нар. 22 снежня 1884, г. Гродна — 18 лістапада 1953) — беларускі матэматык. Дацэнт (1932). Удзельнік Першай сусветнай вайны. У Вялікай Айчыннай вайны адзін з арганізатараў эвакуацыі Віцебскага педагагічнага інстытута. Ініцыятар і арганізатар правядзення ў Віцебску матэматычных алімпіяд школьнікаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт.
Працаваў у школе г. Віцебска (з 1918, настаўнік матэматыкі), Віцебскім яўрэйскім педагагічным тэхнікуме (1921—1931, выкладчык матэматыкі, у 1924—1931 — дырэктар), Віцебскім педагагічным інстытуце (1931—1941 — загадчык кафедры матэматыкі, дэкан фізіка-матэматычнага факультэта; 1944—1951, дэкан фізіка-матэматычнага факультэта і адначасова загадчык кафедры матэматыкі, элементарнай матэматыкі, у 1944—1945 — в. а. дырэктара інстытута), школе с. Часьма Чалябінскай вобласці (настаўнік матэматыкі) і Мардоўскім педагагічным інстытуце (магчыма 1941—1944).
Навуковыя інтарэсы: методыка матэматыкі; элементарная матэматыка.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Калецкий Лев Самойлович // Витебский государственный университет имени П. М. Машерова (1910—2010). — Витебск, 2010. — С. 21.
- Витебский еврейский педагогический техникум в 1920-е годы / Яковлева Г. Н. // Ученые записки : сборник научных трудов / Министерство образования Республики Беларусь, Учреждение образования «Витебский государственный университет имени П. М. Машерова». ― 2017. — Т. 24. ― С. 28―41.