Валянціна Васілеўна Багатырова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Валянціна Васілеўна Багатырова
BogatyrevaVV.jpg
Дата нараджэння 29 мая 1976(1976-05-29) (44 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера эканоміка і фінансы
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук (2014)
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Дзмітрый Аляксеевіч Панкоў
Узнагароды

Валянці́на Васі́леўна Багатыро́ва (нар. 29 мая 1976, в. Віраўля, Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі вучоны-эканаміст, педагог. Доктар эканамічных навук (2014), прафесар (2016). Рэктар Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава (з 2020).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1997 годзе скончыла Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт». У 1997—2001 гадах працавала асістэнтам, старшым выкладчыкам кафедры эканомікі і фінансаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Адначасова навучалася ў аспірантуры Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, статыстыка». У 2001 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Развитие учета формирования финансовых результатов на промышленных предприятиях Республики Беларусь». У тым жа годзе прызначана на пасаду загадчыка новастворанай кафедры фінансаў ПДУ, у 2015 годзе рэарганізаванай ў кафедру фінансаў і галіновай эканомікі. У 2004 годзе прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Эканоміка».

Пасля заканчэння дактарантуры Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Фінансы, грашовы зварот і крэдыт» у 2014 годзе абараніла доктарскую дысертацыю па тэме «Финансовое управление воспроизводством человеческого капитала: теория, методология, моделирование». У 2016 годзе прысвоена вучонае званне прафесара па спецыяльнасці «Эканоміка».

З 2017 года — прарэктар Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава, з 2018 года — першы прарэктар гэтага ж універсітэта. 30 студзеня 2020 года прызначана на пасаду рэктара Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.

Навуковыя інтарэсы[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя інтарэсы сканцэнтраваны ў галіне фінансаў, фінансавага менеджменту і бухгалтарскага ўліку. З’яўляецца аўтарам больш за 100 навуковых і вучэбна-метадычных работ, у тым ліку 8 манаграфій (3 з якіх замежныя), больш за 50 артыкулаў у рэцэнзуемых часопісах Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы, Казахстана.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым навукоўцам і спецыялістам за важкі ўклад у развіццё эканамічнай навукі (2006);
  • Нагрудны знак УА «Полацкі дзяржаўны універсітэт» (2008);
  • Нагрудны знак «За ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі» (2008);
  • Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за шматгадовую добрасумленную педагагічную дзейнасць у падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў (2008);
  • Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за добрасумленную плённую навукова-педагагічную дзейнасць, дасягнутыя поспехі ў падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў (2013);
  • Нагрудны знак Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі» за значны ўклад у развіццё адукацыі, ўкараненне перадавога педагагічнага вопыту, узорнае выкананне працоўных абавязкаў, высокія дасягненні ў навучанні і выхаванні дзяцей і моладзі (2019).

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Финансовое управление воспроизводством человеческого капитала в инновационной экономике: теория, методология, моделирование : моногр. / В. В. Богатырёва. — Новополоцк : ПГУ, 2013. — 400 с.
  • Человеческий капитал в инновационной экономике: финансовый аспект / В. В. Богатырёва // Економiчна сутнiсть iнтелектуального капiталу: роздуми бухгалтера та фiнансиста : моногр. / I.А. Бiгдан, В. В. Богатирьова, С. Г. Кравченко. — Харькiв : ХIБМ, 2012. — С. 111—228.
  • Методика стоимостной оценки человеческого капитала / В. В. Богатырёва // Особенности формирования и использования доходов институциональных единиц в инновационной экономике : моногр. / В. В. Богатырёва, М. А. Авилкина, И. Н. Иващенко, С. Н. Костюкова, А. М. Плешкун, И. А. Позднякова, И. В. Сорокульская. — Новополоцк : ПГУ, 2013. — С. 64-90.
  • Человеческий капитал в инновационной экономике: экономическая сущность и оценка / В. В. Богатырёва // Экономика знаний: интернационализация и систематика инноваций : моногр. / В. Богатырёва, Б. Мельникас, Э. Лейхтерис, В. Каунелиене, Л. Нехорошева, С. Солодовников, В. Кузьмин, А. Якубавичюс, А. Суткус, Н. Попок, С. Пелех, М. Вилис, Г. Сакалайте, Н. Богдан, Е. Опекун, А. Успенский. — Вильнюс : Лит. инновацион. центр, 2013. — С. 361—410.
  • Финансовое управление человеческим капиталом: значение, зарубежный опыт, теоретико-методологические основы / В. В. Богатырёва // Современное состояние, тенденции и перспективы развития стран СНГ: экономический, социальный и экологический аспекты : моногр. : в 2 ч. / К. В. Павлов, [и др.]; под науч. ред. К. В. Павлова, И. З. Юсупова. — Ижевск : Ин-т компьютерных исслед., 2013. — Ч. 1. — С. 242—257.
  • Развитие учета формирования финансового результата деятельности предприятия : моногр. / В. В. Богатырёва. — Минск : БГЭУ, 2002, — 106 с.
  • Экономическое содержание финансового риска в современных условиях. Особенности формирования финансового результата в условиях риска / В. В. Богатырёва // Особенности формирования финансового результата деятельности субъектов экономики : моногр. / В. В. Богатырёва, А. В. Вериго, И. А. Позднякова, С. В. Измайлович. — Минск : Экоперспектива, 2005. — С. 5—27, 109—143.
  • Влияние методики формирования первоначальной стоимости амортизируемого имущества, бывшего в эксплуатации, на величину финансового результата. Развитие налогообложения амортизируемого имущества / В. В. Богатырёва // Развитие учета амортизируемого имущества предприятия / В. В. Богатырёва, С. Г. Вегера. — Минск : Технопринт, 2003. — С. 40—50, 103—116.

Зноскі

Спасылкi[правіць | правіць зыходнік]