Перайсці да зместу

Віцебская губернская вучоная архіўная камісія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віцебская губернская вучоная архіўная камісія
Краіна
штаб-кватэра Віцебск
Тып арганізацыі грамадская арганізацыя
Заснаванне
Дата заснавання 1909

Віцебская губернская вучоная архіўная камісія — навуковае гістарычнае таварыства Віцебскай губерні (1909—1918).

Праз шэсць гадоў пасля ліквідацыі першага гістарычнага дрэўлесховішча на тэрыторыі сучаснай Беларусі — Віцебскага цэнтральнага архіва старажытных актавых кніг — у тым жа Віцебску ў 1909 годзе была створана губернская вучоная архіўная камісія, якая мела сваёй асноўнай задачай уладкаванне губернскага гістарычнага архіва. Яно павінна было ісці шляхам разбору спраў і дакументаў, прызначаных губернскімі і павятовымі ведамаснымі архівамі да знішчэння і выдзялення адтуль матэрыялаў, якія заслугоўваюць «вечнага захоўвання»[1][2].

Адкрыццё Віцебскай вучонай архіўнай камісіі непасрэдна звязана з імем В. С. Арсеньева (1883—1947), сынам вядомага дыпламата  (руск.) і пляменнікам старэйшага захавальніка  (руск.) Аружэйнай палаты Маскоўскага крамля, які і стаў яе першым старшынёй (ён займаў пасаду саветніка Віцебскага губернскага праўлення)[3]. Ініцыятарамі стварэння таварыства таксама з’яўляліся Е. Р. Раманаў, А. П. Сапуноў і М. М. Багародскі. Мэта працы камісіі — ахова помнікаў гісторыі і культуры, вывучэнне і папулярызацыя гісторыі краю, збор музейных калекцый, археалагічныя даследаванні, выяўленне старажытных рукапісаў і дакументаў, арганізацыя экскурсій.

Камісія мела праўленне, савет, бібліятэку (3700 тамоў), гістарычны архіў і музей. Арганізацыя існавала на дзяржаўныя субсідыі, членскія ўзносы, добраахвотныя ахвяраванні і зборы ад лекцый.

У адрозненне ад першых камісій, такіх, як Цвярская  (руск.), Арлоўская, Тамбоўская  (руск.) і іншыя, вынікі працы камісіі Віцебскай за дзесяць гадоў яе існавання былі досыць сціплымі. Як ужо адзначалася, галоўным абавязкам камісіі з’яўлялася прагляданне спраў, што прызначаліся мясцовымі ўстановамі да знішчэння. Камісіі мелі права выбіраць тыя з іх, якія прадстаўлялі цікавасць для гістарычнай навукі, і ствараць з гэтых спраў свае гістарычныя архівы.

У 1910 годзе ў камісіі складаліся 99 ганаровых, 325 правадзейных членаў і 15 членаў-супрацоўнікаў.

Па ініцыятыве камісіі адкрыта Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута.

Асноўная ўвага ў працы камісіі надавалася дзейнасці мясцовых ведамасных архіваў. Праглядаючы дасыланыя з іх вопісы спраў, што прызначаліся да знішчэння, члены камісіі і супрацоўнікі адбіралі дакументы, вартыя, па іх думку, увагі і пастаяннага захоўвання. З іх фарміраваўся архіў камісіі, які разам з музеям і бібліятэкай, спачатку размяшчаўся ў будынку губернскага праўлення, затым — Настаўніцкага інстытута (Гогалеўская вуліца). Да восені 1911 года архіў камісіі уключаў 314 найменняў дакументаў і спраў за 1552—1911 гады. Большасць з іх адносілася да XIX стагоддзч і асвятляла такія падзеі, як Айчынная вайна 1812 года, паўстанне 1863 года і інш. У канцы 1911 г. захавальнік архіва М. А. Мельнікава падрыхтавала каталог архіва, выдадзены ў наступным годзе ў Віцебску[4].

Віцебская вучоная архіўная камісія скасаваная пры ўтварэнні губернскага архіўнага кіравання ў 1918 годзе. Гістарычны архіў, бібліятэка і музей арганізацыі перададзены Віцебскаму аддзяленню Маскоўскага археалагічнага інстытута.

З пачаткам першай сусветнай вайны галоўная ўвага Віцебскай архіўнай камісіі была накіравана на забеспячэнне захаванасці дакументаў, якія захоўваліся ў архівах устаноў і арганізацый беларускіх губерняў. Метадычным кіраўніцтвам гэтай працай займалася адмысловая камісія па захаванні мясцовых архіўных матэрыялаў Рускага гістарычнага таварыства  (руск.), якую ўзначаліў у 1915 годзе статс-сакратар А. М. Куламзін  (руск.) (сакратаром камісіі з’яўляўся вядомы гісторык А. С. Лапо-Данілеўскі  (руск.)). У лісце Адмысловай камісіі, накіраваным у красавіку 1915 года ў адрас Віцебскай архіўнай камісіі, разам з паведамленнем аб выдзяленні на яе ўтрыманне 2 тысяч рубёў (замест ранейшых 200) выкладаліся прапановы па арганізацыі мер, накіраваных на выратаванне дакументальных помнікаў у губерні[5].

Віцебская вучоная архіўная камісія працягвала функцыянаваць і пасля стварэння Заходняй вобласці, у склад якой, як вядома, увайшлі Смаленская, Віцебская і Магілёўская губерні. У пастанове прэзідыума Заходняга аблвыканкама ад 16 чэрвеня 1918 г. аб зборы архіўных матэрыялаў па гісторыі рэвалюцыі ў Заходняй вобласці ўсім Саветам вобласці прапаноўвалася рэгулярна высылаць у адрас бібліятэк Смаленскай і Віцебскай архіўных камісій па адным асобніку усіх газет, часопісаў, брашур і зборнікаў, якія выходзілі з першых дзён рэвалюцыі[6].

Пасля абвяшчэння ў студзені 1919 года Беларускай ССР і перадачы тэрыторыі Віцебскай губерні ў склад РСФСР камісія была ліквідавана, а замест яе створана архіўнае ўпраўленне Віцебскага губвыканкама. Маёмасць камісіі, яе архіў, музей, бібліятэка былі перададзены Віцебскаму аддзяленню Археалагічнага інстытута. Пасля архіў камісіі паступіў у Віцебскі губернскі гістарычны архіў. Уласны ж архіўны фонд камісіі ў цяперашні час захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі (ф. 2771) і налічвае 164 адзінкі захоўвання[7].

Старшыні камісіі

[правіць | правіць зыходнік]

Сакратары камісіі

[правіць | правіць зыходнік]

Ганаровыя члены камісіі

[правіць | правіць зыходнік]

Сапраўдныя сябры камісіі

[правіць | правіць зыходнік]

Навуковая і выдавецкая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Важным напрамкам у дзейнасці Віцебскай архіўнай камісіі з'яўлялася навуковая і публікацыйная праца. Яе вынікі заслухоўваліся на агульных сходах. За першыя два гады існавання камісіі адбылося 4 экстраных, 21 чарговы і ўрачыстае 1 урачысты сход. На іх былі абмеркаваны даклады арганізацыйна-навуковага характару і аб надыходзячым юбілей вайны 1812 года, аб удзеле прадстаўнікоў камісіі ў працы 4-га Археалагічнага з'езда ў Казані  (руск.), аб знаходжанні І. І. Лажачнікава  (руск.) ў Віцебску, пра Грунвальдскую бітву і інш. Некаторыя даклады і публічныя лекцыі, з якімі члены камісіі выступалі на пасяджэннях, пазней публікаваліся ў мясцовым перыядычным друку, выдаваліся асобнымі брашурамі. Так было, напрыклад, з публічнай лекцыяй ганаровага члена камісіі, вядомага беларускага гісторыка і краязнаўцы А. П. Сапунова, з якой ён выступіў 26 верасня 1910 года[8].

2 кастрычніка 1909 года на пасяджэнні савета камісіі было вырашана прыступіць да выдання адзін раз у год уласных «Прац». Быў абмеркаваны і зацверджаны план першага выпуску. Ён уключаў даследчыя артыкулы краязнаўчага характару, а таксама публікацыі дакументаў і матэрыялаў з віцебскіх архіваў. Першы выпуск «Прац» выйшаў у 1910 годзе[9].

У наступным годзе іх назва змяняецца на «Полацка-Віцебскую даўніну  (руск.)». Гэтым самым архіўная камісія падкрэслівала, што жадае пашырыць праграму свайго выдання. Пад такой назвай выйшлі тры выпускі[10]. Пералік артыкулаў і публікацый, змешчаных у выданнях Віцебскай архіўнай камісіі, сведчыць аб вялікадзяржаўна-абарончым кірунку, пераважным сярод яе членаў і супрацоўнікаў. Разам з афіцыёзнымі публікацыямі ў выданнях камісіі друкаваліся і вельмі каштоўныя матэрыялы гісторыка-краязнаўчага характару, а таксама дакументы з мясцовых архіваў, успаміны замежнікаў пра Беларусь, хроніка навуковага і грамадскага жыцця і г. д.

Акрамя гэтых зборнікаў Віцебскай камісіяй быў выпушчаны шэраг асобных выданняў сваіх членаў і супрацоўнікаў. Сярод іх — падрыхтаваныя К. А. Змігродскім «Каталог манет і медалёў музея Віцебскай вучонай архіўнай камісіі» (Віцебск, 1911) і «Каталог музея Віцебскай вучонай архіўнай камісіі» (Віцебск, 1912), «Кароткі сістэматычны каталог бібліятэкі Віцебскай вучонай архіўнай камісіі (па 1 снежня 1911 года)». М. Ю. Кенігсфеста (Віцебск, 1912), згаданы вышэй «Каталог архіва Віцебскай вучонай архіўнай камісіі» і інш. Нягледзячы на тое, што як у «Працах», так і ў асобных выданнях і справавытворчай дакументацыі Віцебскай вучонай архіўнай камісіі сустракаўся характэрны выраз вернападданіцкіх пачуццяў, тым не менш яны прадстаўляюць пэўную цікавасць перш за ўсё тым, што ўтрымліваюць публікацыі дакументаў, да цяперашняга часу страчаных. Сведчаннем цікавасці да падобнага роду выданняў могуць служыць лісты акадэмікаў А. А. Шахматава і М. К. Любаўскага ў адрас камісіі з падзякай за дасланы ім першы выпуск «Прац»[11].

Публікацыі камісіі

[правіць | правіць зыходнік]

Камісія выдавала працы па гісторыі, геаграфіі, этнаграфіі, археалогіі Віцебшчыны, зборнік «Працы Віцебскай вучонай камісіі» (Віцебск, 1910 годзе), з 1911 года — «Полоцко-Витебская старина  (руск.)» (3 выпускі, 1911—1916).

  • Сапунов, А. П. Белоруссия и белорусы. — Витебск, 1910.
  • Глыбовский, В. И. 1812-й год в Витебской губернии. — Витебск, 1910.
  • Арсеньев, В. С. Личный состав Витебской учёной архивной комиссии 31 мая 1910 года. — Витебск, 1910.
  • Змигродский, К. А. (сост.) Каталог монет и медалей музея Витебской учёной архивной комиссии. — Витебск, 1911.
  • Мельникова, М. (сост.) Каталог архива Витебской учёной архивной комиссии. — Витебск, 1912.

Зноскі

  1. Больш падрабязную інфармацыю аб гісторыі камісіі гл.: Шумейка М. Захаваўшы для нашчадкаў // Беларуская мінуўшчына. 1995. № 6. С. 44-45
  2. Цыт. па кн.: Самошенко В. М. Гісторыя архіўнай справы ў дарэвалюцыйнай Расіі. М., 1989. С. 165.
  3. Самоквасов, В. Я. Архивное дело в России. Кн. 1. С. 36).
  4. Антонаў Дм. Рускі гісторык Васіль Арсеньеў // Маскоўскі часопіс. Гісторыя дзяржавы Расійскага. 1995. № 1. С. 6-11.
  5. НГАБ, ф. 2771, оп. 1., д. 154, л. 188, 121
  6. Писарькова Л. Ф. Губернскія вучоныя архіўныя камісіі: арганізацыя, колькасць
  7. НГАБ у Гродна, ф. 1141, оп. 1, д. 1, л. 49.
  8. Працы Першага з'езда прадстаўнікоў губернскіх вучоных архіўных камісій і адпаведных ім пастановаў. 6-8 мая 1914 г. Спб., 1914. С. 34.
  9. Падліпскі А. Летапісец Віцебшчыны. Мн., 1993. С. 59-60.
  10. Працы Віцебскай вучонай архіўнай камісіі. Кн. 1. Віцебск, 1910.
  11. Полацка-Віцебская даўніна. Кн. 1. Віцебск, 1911; Вып. 2. Віцебск, 1912; Вып. 3. Віцебск, 1916
  • Витебск : Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — ISBN 5-85700-004-1
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : У 5-і т. Т. 5. Скамарохі — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — 703 с.
  • Беларусь : Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш. — Мн.: БелЭн, 1995—800 с. ISBN 985-11-0026-9
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : У 6 т. Т. 2.: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с. ISBN 5-85700-142-0
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : У 5-і т. Т. 5. Скамарохі — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — 703 с.
  • Падліпскі А. Летапісец Віцебшчыны. Мн., 1993. С. 59-60.
  • Писарькова Л. Ф. Губернскія вучоныя архіўныя камісіі: арганізацыя, колькасць і ўмовы дзейнасці // Археографический штогоднік за 1989 год. М., 1990. С. 197—198.
  • Шумейка М. Захаваўшы для нашчадкаў //Беларуская мінуўшчына. 1995. № 6. С. 44-45
  • Полацка-Віцебская даўніна. Кн. 1. Віцебск, 1911; Вып. 2. Віцебск, 1912; Вып. 3. Віцебск, 1916
  • Самоквасов, В. Я. Архіўная справа ў Расіі. Кн. 1. С. 36).
  • Працы Віцебскай вучонай архіўнай камісіі. Кн. 1. Віцебск, 1910.
  • Працы Першага з'езда прадстаўнікоў губернскіх вучоных архіўных камісій і адпаведных ім пастановаў. 6-8 мая 1914 г. Спб., 1914. С. 34/
  • Самошенко В. М. Гісторыя архіўнай справы ў дарэвалюцыйнай Расіі. М., 1989. С. 165.