Корнская мова
Корнская мова | |
---|---|
Саманазва | Kernowek |
Краіны | Вялікабрытанія |
Рэгіёны | Корнуал |
Арганізацыя, якая рэгулюе | Cornish Language Partnership |
Агульная колькасць носьбітаў | 3500 |
Статус | 5 critically endangered[d][1] |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Пісьменнасць | лацініца |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | кор 332 |
ISO 639-1 | kw |
ISO 639-2 | cor |
ISO 639-3 | cor |
WALS | crn |
Atlas of the World’s Languages in Danger | 339 |
Ethnologue | cor |
Linguasphere | 50-ABB-a |
ELCat | 4050 |
IETF | kw |
Glottolog | corn1251 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Ко́рнская мо́ва (корнск.: Kernowek) адносіцца да брыцкай падгаліны кельцкай галіны індаеўрапейскай моўнай сям’і разам з валійскай, брэтонскай і вымерлай кумбрыйскай мовай.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя корнскай мовы пачынаецца ў 577 годзе, калі ў выніку бітвы пры Дэорхэме паўднёва-заходнія брыты (будучыя корнцы) аказаліся адрэзанымі ад заходніх брытаў (будучых валійцаў). Пасля заваявання Корнуала саксамі ў першай палове X стагоддзя корнцы працягвалі захоўваць сваю мову, і нават у XVI стагоддзі шмат хто з іх не ведаў англійскай.
Адносна таго, ці была корнская мова мёртвай, існуе два меркаванні. Некаторыя даследчыкі сцьвярджаюць, што корнская мова цалкам выйшла з ужытку ў XVIII стагоддзі і адраджалася наноў ужо з мёртвага стану. Іншыя лічаць, што асобныя людзі, якія ведалі корнскую ад продкаў, дажылі аж да моўнага адраджэння XX стагоддзя, і мова, такім чынам, ніколі не памірала, хоць і перажыла перыяд крайняга заняпаду.
У пачатку XX стагоддзя ў корнцах прачнулася цікавасць да ўласнай мовы і культуры, пачалося моўнае адраджэнне. У 2010 г. ЮНЕСКА перакваліфікавала корнскую мову з мёртвай у статус пад крытычнай пагрозай знікнення[2]. У той ці іншай ступені корнскай валодаюць каля 3500 чалавек.
Алфавіт і правапіс
[правіць | правіць зыходнік]Корнская мова выкарыстоўвае наступны варыянт лацінскага алфавіта: Aa Bb Cc Dd Ee Ff Gg Hh Ii Jj Kk Ll Mm Nn Oo Pp Rr Ss Tt Uu Vv Ww Yy.
Арфаграфія фаналагічная.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ UNESCO Atlas of the World's Languages in Danger Праверана 24 чэрвеня 2018.
- ↑ BBC News. Cornish language no longer extinct, says UN
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- An Burow Навіны корнскай мовы
- Cornish Language Fellowship
- Agan Tavas Архівавана 2 снежня 2008. Таварыства, якое спрыяе развіццю корнскай мовы
- Blas Kernewek — A Taste of Cornish Пачатковыя ўрокі корнскай мовы ад BBC
- Cornish today
- партнёрства Таварыства корнскай мовы