Гайдэльскія мовы
Выгляд
| Гайдэльскія мовы | |
|---|---|
| Таксон | група |
| Прарадзіма | Ірландыя |
| Арэал | Ірландыя, Шатландыя, востраў Мэн |
| Класіфікацыя | |
| Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
| Склад | |
| ірландская, шатландская (гэльская), мэнская | |
| Коды моўнай групы | |
| ISO 639-2 | — |
| ISO 639-5 | — |
Гайдэ́льскія (гэ́льскія) мовы складаюць адну з падгруп астраўной групы кельцкіх моў індаеўрапейскай моўнай сям'і. Уключаюць ірландскую, шатландскую гэльскую і мэнскую. Цікава, што носьбіты кожнае з трох пералічаных моў называюць сваю проста «гэльскай» (ірландцы — Gaeilge, шатландцы — Gàidhlig, мэнцы — Ghaelg).
Усе сучасныя гайдэльскія мовы паходзяць ад сярэднеірландскай, якая існавала ў 10 — 16 стагоддзях, сярэднеірландская — ад стараірландскай, а стараірландская, у сваю чаргу, ад першаснай ірландскай, вядомай толькі па агамічных надпісах. Ад сярэднеірландскай паходзіў таксама галоўэйскі гэльскі дыялект, зараз мёртвы.