Ступені захаванасці моў
Выгляд

Ступень небяспекі — ацэнка, якая даецца мовам у апублікаваным ЮНЕСКА «Атласе моў свету, якія знаходзяцца ў небяспецы». Ацэнка даецца паводле дзевяці крытэрыяў, галоўным з якіх з’яўляецца крытэрый перадачы мовы паміж пакаленнямі.[1]
Ступень небяспекі
[правіць | правіць зыходнік]| У бяспецы | Мовай карыстаюцца ўсе пакаленні. Перадача мовы з пакалення ў пакаленне не парушаецца | англійская, арабская, іспанская, нямецкая, украінская, французская і іншыя |
| Уразлівая | Гэтай мовай карыстаецца большасць дзяцей, але з некаторымі абмежаваннямі. Напрыклад, на гэтай мове размаўляюць толькі дома. | адыгейская, башкірская, беларуская, чувашская, неапалітанская, ідыш і іншыя |
| Пад пагрозай знікнення | Мова не вывучаецца дзецьмі як родная мова | эрзянская, марыйская, неварская, ромская, удмурцкая, валонская і іншыя |
| Знаходзіцца пад сур’ёзнай пагрозай знікнення | Мова выкарыстоўваецца старэйшымі пакаленнямі і зразумелая бацькам, але яны не выкарыстоўваюць яе ў зносінах з дзецьмі і паміж сабой | брэтонская, інгрыйская, сефардская, нафусі, нанайская і іншыя |
| Адраджэнне мовы | Мова ў працэсе аднаўлення | корнская, маньчжурская, мэнская і іншыя |
| Мова ў крытычнай небяспецы | Гэтую мову ведаюць толькі старыя людзі, і яны рэдка ёю карыстаюцца | дахлік, оракская, тафаларская, ульчская і іншыя |
| Мёртвая мова | 1. У свеце няма жывых носьбітаў мовы 2. Раней мова дакладна існавала, але цяпер дакладных звестак пра яе стан няма |
1. далмацінская, гоцкая 2. старажытнакападакійская, ліўская, юкагірская |
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Moseley, Christopher, рэд. (2010). Atlas of the World's Languages in Danger. Memory of Peoples (3rd ed.). Paris: UNESCO Publishing. ISBN 978-92-3-104096-2. Праверана 2015-04-11.