Краснагорск (горад)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Краснагорск
руск.: Красногорск
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1932
Плошча
  • 66 км²
Вышыня цэнтра
150 м
Водныя аб’екты
Масква і Банька[d]
Насельніцтва
  • 174 908 чал. (2022)
Часавы пояс
Тэлефонны код
495, 498
Паштовыя індэксы
143400
Код АКАТП
Афіцыйны сайт
krasnogorsk-adm.ru (руск.)
Краснагорск на карце Расіі ±
Краснагорск (горад) (Расія)
Краснагорск (горад)
Краснагорск (горад) (Маскоўская вобласць)
Краснагорск (горад)

Краснагорск (руск.: Красного́рск) — горад абласнога падпарадкавання ў Маскоўскай вобласці Расіі з адміністрацыйнай тэрыторыяй (да красавіка 2017 года — цэнтр Краснагорскага раёна) і цэнтр гарадской акругі Краснагорск (да студзеня 2017 года — Краснагорскага муніцыпальнага раёна).

Насельніцтва — 153 393 чал. (2017). У 2017 годзе горад увайшоў у склад аб’яднанай гарадской акругі Краснагорск.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Горад размешчаны на рацэ Масква і яе прытоку рацэ Банька, за 22 км ад цэнтра Масквы (за 2 км ад МКАД), непасрэдна прымыкаючы да Масквы з паўночнага захаду.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны як аднайменны рабочы пасёлак у 1932 з часткі рабочага пасёлка Паўшына (упершыню згадваецца як сяло ў 1462 у духоўнай вялікага князя маскоўскага Васіля II; астатняя частка рабочага пасёлка ў 1932 пераўтворана ў аднайменнае сяло), жылога заснаванага ў 1860-х гг. пасёлка Банькі, які адрадзіўся ў 1926-27 у сувязі з будаўніцтвам завода, пас. Красная Горка (1927) і былой сядзібы Знаменскае-Губайлава. Раённы цэнтр (1932-63, 1965—2017) Маскоўскай вобласці (у 1960-61 горада Масквы). У 1933 годзе ў склад Краснагорска ўвайшлі с. Губайлава (упершыню згадваецца ў 1620 як пустка) і пасёлак завода «Стандартбетон» (завод пабудаваны ў 1932; пастаўляў буйнагабарытныя бетонныя канструкцыі для будаўніцтва канала імя Масквы, Маскоўскага метрапалітэна і іншых аб’ектаў).

З 1939 горад. У 1962 у рысу Краснагорска ўключаны сёлы Паўшына і Чэрнева (вядома з пачатку XVII ст.), а таксама пасёлак садавінагароднінага камбіната і камбінат ТІГІ (створаны ў 1950 як «Паўшынскі завод па вытворчасці сухой гіпсавай тынкоўкі»); у 2004 — дачны пасёлак Апаліха (заснаваны як сяло ў 1670-х гг.), а таксама с. Нованікольскае, пасёлак Ткацкай фабрыкі, вёскі Анікееўка, Гараносава і Аніна. З 2007 у Краснагорску размяшчаецца адміністрацыя губернатара і ўрад Маскоўскай вобласці. У 2009 у Краснагорску адкрыта станцыя Мякініна Маскоўскага метрапалітэна, а таксама канцэртная зала «Крокус Сіці Хол».

Горад абласнога падпарадкавання (1963—2001, з 2017) Маскоўскай вобласці. З 2017 цэнтр аднайменнай гарадской акругі. У 2019 праз горад запушчана новая лінія чыгуначнага транспарту — МЦД-2, якая звязала горад Падольск са станцыяй Нахабіна (у гарадской акрузе Краснагорск) праз тэрыторыю Масквы.

22 сакавіка 2024 года здзейснены тэракт у «Крокус Сіці Холе», у выніку якога загінула звыш ста трыццаці чалавек.

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

  • Жаночы футбольны клуб «Зоркі»
  • Мужчынскі хакейны клуб «Зоркі» (хакей з мячом)

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]