Тэракт у «Крокус Сіці Холе»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэракт у «Крокус Сіці Холе»
Разбурэнні ўнутры канцэртнай залы.
Разбурэнні ўнутры канцэртнай залы.
Месца нападу «‎Крокус Сіці Хол»‎, Краснагорск, Маскоўская вобласць, Расія
Дата 22 сакавіка 2024
19:58 — 20:11[1]
Зброя аўтаматычная зброя, выбухоўка
Загінулыя 145
Параненыя 551
Арганізатары Ісламская дзяржава

Тэракт у «Крокус Сіці Холе»тэрарыстычны акт, які адбыўся 22 сакавіка 2024 года ў 20 гадзін па маскоўскім часе ў канцэртнай зале «Крокус Сіці Хол» у Краснагорску Маскоўскай вобласці Расіі перад пачаткам канцэрту гурта «Пікнік»[2]. Падзеі сталі другім па колькасці ахвяр тэрактам у Расіі, саступіўшы толькі тэракту ў Беслане 2004 года[3].

Адказнасць за напад узяло на сябе падраздзяленне тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава» — «Вілаят Харасан».

Напярэдадні[правіць | правіць зыходнік]

7 сакавіка 2024 года Федэральная служба бяспекі Расіі абвясціла, што нейтралізавала ў Маскве звязаную з «Ісламскай дзяржавай» тэрарыстычную ячэйку, якая мела намер атакаваць сінагогу[4].

У той же дзень пасольства Злучаных Штатаў Амерыкі ў Расіі перасцярагло турыстаў ад наведвання масавых мерапрыемстваў у Маскве і Маскоўскай вобласці ў бліжэйшыя 48 гадзін у сувязі з верагоднасцю тэрарыстычных актаў[5]. Амерыканскія спецслужбы перадалі ў прыватным парадку расійскім чыноўнікам разведданыя, што Вілаят Харасан (філіял групоўкі ІД у Афганістане) рыхтуе напад у сталіцы[6].

19 сакавіка Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін назваў папярэджанні аб магчымых тэрарыстычных актах у Расіі «адкрытым шантажом»[7].

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

22 сакавіка 2024 года ў «Крокус Сіці Холе» быў запланаваны канцэрт гурта «Пікнік» сумесна з сімфанічным аркестрам[8]. Было прададзена больш за 6000 квіткоў. Таксама ў зале праходзілі спаборніцтвы чэмпіянату і першынства Расіі па танцавальным спорце[9].

Каля 20:00[10], незадоўга да пачатку канцэрта,[11] да галоўнага ўваходу канцэртнай залы пад’ехала легкавая машына, з якой выйшлі некалькі чалавек (паводле звестак «Інтэрфакс» — да 5[12]) і адкрылі агонь з аўтаматаў[13]. Расстраляўшы ахову і некалькіх чалавек каля ўваходу[10], тэрарысты атакавалі гледачоў у фае[14]. У 20:03 нападнікі дайшлі да глядзельнай залы[10]. Там яны расстрэльвалі людзей ва ўпор[15] і сталі падпальваць крэслы, выкарыстоўваючы ёмістасці з бензінам[10]. У будынку прагучалі два выбухі[16]. Пачаўся пажар[17].

Людзі пачалі эвакуявацца праз выхады і падземную паркоўку на вуліцу і, па пераходах, — у суседні павільён № 2 і на станцыю метро «Мякініна». З павільёна № 3, у якім знаходзіцца канцэртная зала, былі эвакуіраваны ўдзельнікі і гледачы танцавальных спаборніцтваў, якія праходзілі ў зале № 19,[18] госці і супрацоўнікі гатэля «Акварыум»[19]. Відавочцы адзначалі, што некаторыя эвакуацыйныя выхады былі заблакаваныя[20].

Агенцтва ТАСС у 20:33 паведаміла, што маскоўскія падраздзяленні САХР і АМАП былі паднятыя па трывозе і накіроўваюцца ў «Крокус Сіці Хол»[21]. Акрамя таго, прыбылі 70 брыгад хуткай дапамогі[22]. Усяго да працы пасля тэракту былі прыцягнутыя 719 спецыялістаў і 213 адзінак тэхнікі[23]. Да 20:44 у будынку пачалося абвальванне даху[24], а тэрарысты здолелі пакінуць месца падзей[25] на легкавым аўтамабілі[26]. У 00:56 МНС Расіі паведаміла аб лакалізацыі пажару[27]. Глядзельная зала была цалкам знішчаная пажарам, ратавальнікі прыступілі да распілоўвання і разборкі ацалелых металічных канструкцый[28].

Паводле даных на 3 красавіка не менш за 145 асоб загінулі[29] і 551 паранены[30]. Пацярпелых прынялі 12 бальніц[31].

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

У Маскве і Санкт-Пецярбургу экстранна перапынены ўсе канцэрты[32], наведвальнікі некалькіх гандлёвых цэнтраў былі эвакуяваныя[33]. У гэтых гарадах, а таксама ў іншых рэгіёнах Расіі адменены масавыя, культурныя і спартыўныя мерапрыемствы, запланаваныя на наступныя выхадныя[34][35]. Таксама ў некаторых навучальных установах суботнія заняткі адменены або пераведзены на дыстанцыйную форму[36][37][35]. Расавіяцыя заявіла пра ўзмацненне мер бяспекі[38].

У першыя гадзіны пасля тэракту, яшчэ да высвятлення ўсіх падрабязнасцяў справы, расійскі палітык Канстанцін Малафееў параўнаў трагедыю з Норд-Остам, і паказваючы на Украіну заявіў, што трэба «скончыць гэтую вайну пераможным разгромам праціўніка»[39]. У падобнай рыторыцы выказаўся таксама былы прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў[40]. Амерыканскія[41] і ўкраінскія[42] ўлады адмаўлялі гэтую інфармацыю.

Афіцыйны прадстаўнік ЗША паведаміў CBC News, што ёсць разведданыя аб датычнасці «Ісламскай дзяржавы»[43]. Пазней групоўка афіцыйна прызнала сваю адказнасць за тэракт, апублікаваўшы заяву ў афіліраваным інфармацыйным агенцтве Amaq[44][45].

Нападнікі[правіць | правіць зыходнік]

Раніцай наступнага дня чацвёра падазраваных (грамадзяне Таджыкістана[46]) былі затрыманыя ў Бранскай вобласці. Меркаваныя тэрарысты ехалі на белым «Рэно»[47]. Усяго, разам з памагатамі, было затрымана 12 чалавек[48]. Гэтыя асобы названы ўладамі непасрэднімі выканаўцамі тэракту. Імі апынуліся Мухамадсабір Файзаў, Шамсідзін Фарыдуні, Далерджон Мірзоеў і Саідакрамі Рачабалізода. Ужо 24 сакавіка яны паўсталі перад Басманным раённым судом горада Масквы і былі абвінавачаны ў тэрарызме[49]. Да падазраваных былі ўжыты катаванні[50]. Паведамлялася, што нападнікі былі завербаваныя праз Telegram-канал «Голас Харасана»[51].

Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін абвясціў 24 сакавіка агульнанацыянальную жалобу[52].

Спачуванні загінулым і асуджэнне тэракту на розных дыпламатычных узроўнях выказалі[53][54] Еўрасаюз, Аўстрыя, Азербайджан, Аргенціна, Арменія, Бахрэйн, Беларусь, Бельгія, Балівія, Вялікабрытанія[55], Венесуэла, Германія, Грэцыя, Палесціна, Пакістан, Партугалія, Егіпет, Ізраіль, Іарданія, Іран, Італія, Казахстан, Катар, Кыргызстан, Калумбія, Куба, Люксембург, Мальта, Мексіка, Малдова, Нідэрланды, Нікарагуа, Нарвегія, ААЭ, Саудаўская Аравія, Сербія, Сірыя, Славакія, ЗША, Таджыкістан, Турцыя, Узбекістан, Францыя, Чарнагорыя, Чылі, а таксама групоўка ХАМАС[56], Рэспубліка Абхазія, Рэспубліка Сербская, Паўднёвая Асеція[57] і інш.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Совещание по мерам после теракта в «Крокусе». Что сказали Путин, Бастрыкин и Голикова (руск.). Коммерсантъ (25 сакавіка 2024). Праверана 26 сакавіка 2024.
  2. В «Крокус Сити Холл» произошла стрельба. РБК. Праверана 22 сакавіка 2024.
  3. По данным СК, при нападении на «Крокус» погибли 133 человека. Это крупнейший теракт в России по числу погибших после Беслана. Meduza (23 сакавіка 2024). — «Нападение на „Крокус Сити Холл“ стало крупнейшим терактом в России по числу погибших после Беслана. В результате захвата бесланской школы № 1 в сентябре 2004 года погибли 334 человека»  Праверана 23 сакавіка 2024.
  4. "Russia says it neutralized ISIS cell plotting attack on Moscow synagogue". Reuters.com. Reuters. 7 March 2024. Архівавана з арыгінала 22 March 2024. Праверана 22 March 2024.
  5. U.S. warns of imminent Moscow attack by 'extremists,' urges citizens to avoid crowds (англ.). NBC News (8 сакавіка 2024). Праверана 22 сакавіка 2024.
  6. Julian E. Barnes, Eric Schmitt. U.S. Says ISIS Was Responsible for Deadly Moscow Concert Hall Attack (англ.). New York Times (22 сакавіка 2024).
  7. Ateo Breaking. Telegram. Праверана 22 сакавіка 2024.
  8. Пикник – В Москве – SOLD OUT! (руск.). Сайт группы «Пикник» (23 сакавіка 2024). Праверана 23 сакавіка 2024.
  9. Чемпионат и первенство России по танцевальному спорту стартовали в МВЦ «Крокус Экспо». fdsarr.ru (23 сакавіка 2024). Праверана 2024-3-23.
  10. а б в г Резанова-Яцкевич, Екатерина. Раскрыта точная хронология теракта в «Крокусе». Shot: террористы пробыли в «Крокус Сити Холле» 18 минут. Газета.ru (23 сакавіка 2024). Праверана 23 сакавіка 2024.
  11. В концертном зале «Крокус Сити Холл» на концерте группы «Пикник» произошла стрельба (руск.). Meduza (22 сакавіка 2024).
  12. На Crocus City Hall напали до пяти человек с оружием (руск.). Interfax.ru (22 сакавіка 2024).
  13. Mash. Telegram. Праверана 22 сакавіка 2024.
  14. На Crocus City Hall напали до пяти человек с оружием (руск.). Interfax.ru (22 сакавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2024.
  15. Террористы в "Крокус Сити Холле" расстреливали людей в упор (руск.). РИА Новости (22 сакавіка 2024). Праверана 23 сакавіка 2024.
  16. Минздрав Подмосковья сообщил о гибели троих детей при теракте в «Крокусе» (руск.). РБК (23 сакавіка 2024). Праверана 23 сакавіка 2024.
  17. Площадь пожара 12900 кв.м. (руск.). Telegram. МЧС России (22 сакавіка 2024). Праверана 2024-3-22.
  18. Елизавета Самсонова. Спас 50 детей в горящем «Крокус Экспо». Скандал на турнире по спортивным танцам. sovsport.ru (20 сакавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2024. Праверана 2024-3-24.
  19. Ирина Боброва. Из отеля «Аквариум» рядом с «Крокус Сити» проведена массовая эвакуация - МК. mk.ru (24 сакавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2024. Праверана 2024-3-24.
  20. «Раздался хлопок, за ним автоматная очередь, охранники сказали нам: уходите отсюда…». Говорят очевидцы теракта в «Крокус Сити Холле»: видео (руск.). Новая газета (23 сакавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2024. Праверана 24 сакавіка 2024.
  21. Сотрудники московского СОБР и ОМОН подняты по тревоге и направляются в "Крокус сити холл". tass.ru. Праверана 22 сакавіка 2024.
  22. Теракт в «Крокус Сити Холле» под Москвой. Десятки погибших и более 100 пострадавших. Главное к этому моменту. Новая газета Европа (23 сакавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2024. Праверана 23 сакавіка 2024.
  23. МЧС начало разбор завалов в «Крокусе» после теракта (руск.). РБК (23 сакавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2024. Праверана 23 сакавіка 2024.
  24. Обрушение кровли(нявызн.). Осторожно, новости (22 марта 2024 года).
  25. Четыре террориста могли скрыться после стрельбы в «Крокус Сити Холле».
  26. РИА Новости: участники нападения на «Крокус Сити Холл», предположительно, скрылись на белом автомобиле «Рено». Meduza.
  27. МЧС сообщило о локализации пожара в "Крокус сити холле". TACC. Праверана 22 сакавіка 2024.
  28. Зрительный зал в "Крокусе" полностью уничтожен огнем. TACC. Праверана 23 сакавіка 2024.
  29. Число погибших детей при теракте в «Крокусе» выросло до шести (руск.). РБК (3 красавіка 2024).
  30. Число пострадавших при теракте в «Крокусе» превысило 550 человек(нявызн.). Lenta.RU. Праверана 29 сакавіка 2024.
  31. Число жертв растет: В «Крокус Сити Холле», предварительно, погибло более 80 человек
  32. Данила Кашен. Telegram. Праверана 22 сакавіка 2024.
  33. Mash на Мойке. Telegram. Праверана 22 сакавіка 2024.
  34. ТАСС. Telegram. Праверана 22 сакавіка 2024.
  35. а б Гюббе, Алина (2024-03-22). "Регионы России один за другим отменяют массовые мероприятия после нападения на «Крокус Сити холл»". Фонтанка. Праверана 2024-03-22.
  36. КОВАЛЕНКО, Екатерина. Контроль за общественным транспортом в Воронеже усилили после теракта с 40 погибшими (руск.). МОЁ! Online. Все новости Воронежа (23:47, сегодня). Праверана 22 сакавіка 2024.
  37. КОВАЛЕНКО, Екатерина. Воронежским вузам и колледжам порекомендовали уйти на дистант после теракта в Подмосковье (руск.). МОЁ! Online. Все новости Воронежа (23:19, сегодня). Праверана 22 сакавіка 2024.
  38. Усиление мер безопасности(нявызн.). Росавиация (22 марта 2024 года).
  39. Константин Малофеев. Telegram. Праверана 22 сакавіка 2024.
  40. Дмитрий Медведев. Telegram. Праверана 22 сакавіка 2024.
  41. ТАСС. Telegram. Праверана 22 сакавіка 2024.
  42. Заявление советника офиса президента Украины о нападении на «Крокус Сити Холл»
  43. ISIS claims responsibility for Russia attack that killed at least 40 killed and injured dozens in shooting at Moscow concert hall
  44. Knight, Mariya; Chernova, Anna; Tarasova, Darya (22 March 2024). "ISIS claims responsibility for attack in busy Moscow-area concert venue that left at least 40 dead". CNN. Архівавана з арыгінала 22 March 2024. Праверана 22 March 2024.
  45. Wertheimer, Tiffany, ed.. Report: Islamic State claims responsibility(нявызн.). BBC News (22 сакавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 23 March 2024. Праверана 22 March 2024.
  46. "В МВД опровергли российское гражданство у подозреваемых в теракте". РБК.
  47. Задержаны участники теракта в "Крокусе"
  48. СК: Задержан еще один подозреваемый в финансировании террористов из "Крокуса" (руск.). Российская газета (28 сакавіка 2024). Праверана 28 сакавіка 2024.
  49. "Суд назвал имена фигурантов дела о теракте в «Крокус Сити Холле»" [The court named the defendants in the case of the terrorist attack at Crocus City Hall]. RBC [руская]. 24 March 2024. Архівавана з арыгінала 24 March 2024. Праверана 24 March 2024.
  50. «Ответом на варварство не должно стать варварство». «Команда против пыток» осудила пытки подозреваемых в теракте в «Крокусе». Meduza (25 сакавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2024. Праверана 25 сакавіка 2024.
  51. Источник рассказал, как вербовали террористов, напавших на "Крокус". РИА Новости (27 сакавіка 2024). Праверана 30 сакавіка 2024.
  52. Путин объявил 24 марта днем общенационального траура. TACC. Праверана 23 сакавіка 2024.
  53. Власти стран мира выражают соболезнования России в связи с терактом в Crocus City Hall (руск.). Interfax.ru (22 сакавіка 2024). Праверана 22 сакавіка 2024.
  54. Теракт в "Крокус сити холле". Факты. TACC. Праверана 22 сакавіка 2024.
  55. Великобритания осудила теракт в Подмосковье (руск.). tass.ru. Праверана 22 сакавіка 2024.
  56. Движение ХАМАС осудило теракт в «Крокус Сити Холле» (руск.). Движение ХАМАС осудило теракт в «Крокус Сити Холле». Праверана 23 сакавіка 2024.
  57. Алан Гаглоев выразил соболезнования Владимиру Путину в связи с терактом в Подмосковье Официальный сайт Президента Республики Южная Осетия. presidentruo.org. Праверана 22 сакавіка 2024.