Крывы Гіраў
Appearance
Крывы Гіраў | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 115,9[1] м |
Даўжыня | 3,42 км |
Шырыня | 0,08 км |
Плошча | 0,26 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 7,45 км |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Крывы Гіраў — возера ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Дняпро, прыкладна за 4 км у напрамку на ўсход ад горада Рэчыца, каля вёскі Сянная.
Плошча паверхні возера 0,26 км². Даўжыня 3,42 км, найбольшая шырыня 80 м. Даўжыня берагавой лініі 7,45 км.
Катлавіна возера старычнага тыпу. Схілы катлавіны спадзістыя, пясчаныя. Вышыня схілаў да 2 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пераважна забалочаныя. У паўночна-ўсходняй частцы возера Крывы Гіраў злучана з сеткай меліярацыйных каналаў і вузкай пратокай з возерам Гадынь, на захадзе пратокамі з азёрамі Дзегцярова і Цешанскае і каналам з ракой Дняпро.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-36-121. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1985 г. (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз. — С. 86.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — С. 499.