Кулебяка
Кулебяка | |
---|---|
| |
Уваходзіць у нацыянальныя кухні | |
беларуская кухня і руская кухня | |
Краіна паходжання | |
Кампаненты | |
Асноўныя | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кулебяка, кулебяк — пірог з начынкай, традыцыйная руская страва, якая атрымала шырокае распаўсюджанне ў свеце.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пачатковыя старарускія кулебякі гатаваліся з XVII ст., выключна з дражджавога цеста, з некалькімі праслойкамі фаршу — з капусты, грэчневай кашы, крутых яек, сушанай і варанай рыбы, грыбоў, цыбулі і інш. Мяркуюць, што назва паходзіць ад нямецкага Kohlgebäck — «запечаная (ў цесце) капуста». У XIX ст. французскія кулінары, якія працавалі ў Расіі, надалі кулебякам міжнародную вядомасць і адаптавалі іх рэцэптуру пад патрабаванні «высокай кулінарыі»: іх пачалі гатаваць з больш далікатнага «французскага» цеста, у якасці начынкі ўжываць дзічыну, шампіньёны, рыс, ласося і г.д. Мода на кулебякі пад французскім уплывам трапіла і на двары шляхты Польшчы, Беларусі, Літвы, дзе кухмістры мясцовых магнатаў стваралі свае арыгінальныя рэцэпты кулебякаў («а-ля Сапега», «а-ля Радзівіл» і г.д.)
Прыгатаванне
[правіць | правіць зыходнік]Традыцыйны кулебяк робіцца з дражджавога цеста, раскатанага ў прамавугольнік таўшчынёй 1 см; у цэнтр выкладаецца фарш, часта з некалькіх розных пластоў, загортваецца, старанна зляпляецца. Згорнуты кулебяк выкладаецца швом уніз на нашмараваную тлушчам бляху, пакідаецца на пэўны час, каб цеста «падышло». Перад запяканнем у духоўцы нашмароўваецца яйкам і наколваецца ў некалькіх месцах відэльцам. Кулебяк звычайна падаюць парэзанымі на кавалкі, палітыя таплёным маслам — як самастойную страву і як дадатак да булёнаў, супоў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Белы А. Кулебяк // Праект «Наша ежа»