Перайсці да зместу

Куль (археалагічныя помнікі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Куль — археалагічны помнік: стаянкі каля в. Свяціца (Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць). Знаходзяцца ва ўрочышчы Куль. У 2002 г. выявілі і даследавалі А. Г. Калечыц, В. Л. Лакіза, М. М. Чарняўскі.

Стаянка—1[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца на ўсходнім краі ўрочышча. Памеры пляцоўкі 40х80 м. Даследавана 78 м2. Культурны пласт таўшчынёй да 0,45 м. Знойдзены адшчэпы, у т.л. пласціністыя, і іх фрагменты, пласціны, у т.л. рабрыстыя, і іх фрагменты, сколы падпраўкі нуклеусаў, лусачкі, пласціны са скошаным рэтушшу канцом, адшчэпы з рэтушшу, разцы розных тыпаў, скрабкі канцавыя на пласцінах, цёслы, вастрыё з рэтушаванай асновай. Стаянка датуецца VIIVI тыс. да н.э. і належыць кудлаеўскай культуры.

Стаянка—2[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 0,2 км на паўночны захад ад стаянкі—1. Памеры пляцоўкі 40х60 м. Узвышаецца над балотам на 1,5 м. Даследавана 108 м2. Культурны пласт таўшчынёй да 0,5 м. Выяўлены 2 акруглыя ямы дыяметрам 1,46 м і 1,2 м, глыбінёй 0,3 і 0,36 м. Знойдзены крамянёвыя і каменныя вырабы, фрагменты ганчарнага посуду, астэалагічныя рэшткі; мезалітычныя прылады працы: скрабкі, разцы, праколкі, скрэблы, цёслы, нажы, геаметрычныя мікраліты, вастрыі, пласціны-ўкладышы. Датуецца VIV тыс. да н.э. і належыць яніславіцкай культуры.

Стаянка—3[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца на поўдні урочышча. Памеры пляцоўкі 50х90 м. Вышыня над балотам 1 м. Даследавана 118 м2. Культурны пласт таўшчынёй да 0,5 м. Знойдзены крамянёвыя і каменныя вырабы, фрагменты ганчарнага посуду, астэалагічныя рэшткі; прылады працы фінальнага палеаліту і мезаліту: наканечнікі стрэл, разцы, скрабкі, праколкі, рубячыя прылады, цёслы і інш. Склад знаходак дазваляе зрабіць выснову аб тым, што месца стаянкі было заселена двойчы. Першы раз стаянка засялялася фінальнапалеалітычным насельніцтвам свідэрскай культуры (канец IX — пачатак VIII-га тыс. да н.э.), другі раз — мезалітычным насельніцтвам яніславіцкай культуры (VIV-га тыс. да н.э.).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Калечыц, А. Г., Лакіза, В. Л., Чарняўскі, М. М. Куль / А. Г. Калечыц, В. Л. Лакіза, М. М. Чарняўскі // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. 481—482. — ISBN 978-985-11-0353-5.