Кудлаеўская культура

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Кудлаеўская культураархеалагічная культура плямён, якія ў 8—6—м тыс. да н.э. жылі ў сярэднім цячэнні р. Дзясна, ніжнім Пасожжы, Прыпяцкім Палессі, верхнім і сярэднім цячэнні Нёмана, на паўночным усходзе Польшчы. Кудлаеўская культура атрымала назву па стаянцы Кудлаеўка (Чарнігаўская вобласць, Украіна, басейн р. Дзясна), адкрытай у 1925 г. М. Я. Рудзінскім(укр.) бел.. Вылучана ў 1972 г. польскім даследчыкам С. Казлоўскім(руск.) бел., абгрунтавана матэрыяламі Д. Я. Цялегіна(укр.) бел., Л. Л. Залізняка(укр.) бел., Т. Астраўскаса і інш. Паселішчы кудлаеўскай культуры прымеркаваны да нізінных ландшафтаў, звычайна размешчаны на пясчаных узвышшах, радзей на берагавых тэрасах. Кудлаеўская культура — прыклад развіцця мікралітычнай індустрыі. Тэхніка расшчаплення крэменю была накіравана на атрыманне пласціністых сколаў невялікіх памераў і няправільнай агранкі з аднапляцовачных нуклеусаў. Тэхніка сколу — удар з дапамогай каменнага адбойніка. У тэхніцы другаснай апрацоўкі насельніцтва кудлаеўскай культуры выкарыстоўвала стромкае, паўстромкавае і плоскае рэтушаванне. Вядомы таксама тэхніка разцовага сколу і прыёмы аббіўкі. У якасці загатовак для большасці прылад працы (скрабкі, разцы, вырабы з выемкай, сякучыя прылады) выкарыстоўваліся адшчэпы. Пласціна была асноўнай загатоўкай для вастрый, мікрапласцінак з прытупленым краем, трохвугольнікаў каморніцкага тыпу, сярэдневысокіх і высокіх сіметрычных трапецый, тронкавых наканечнікаў стрэл, што з'яўляецца культуравызначальным для крамянёвага інвентару культуры.

Храналогія кудлаеўскай культуры грунтуецца на тыпалагічнай характарыстыцы крамянёвага інвентару, стратыграфічных назіраннях, дадзеных паліналагічнага і радыёвугляроднага аналізу. Раннія помнікі датуюцца сярэдзінай 8-га—пачаткам 7-га тыс. да н.э. і характарызуюцца адсутнасцю геаметрычных мікралітаў. Пачынаючы з 7-га тыс. да н.э. пашыраецца выкарыстанне трапецый, трохвугольнікаў, што тлумачыцца ўплывамі насельніцтва каморніцкай культуры. Наяўнасць трапецый, каморніцкіх трохвугольнікаў і вастрый дазваляе датаваць асноўную частку помнікаў кудлаеўскай культуры ў Беларусі 7—6-м тыс. да н.э.

На тэрыторыі Беларусі помнікі кудлаеўскай культуры вядомы з канца XIX ст. Значныя матэрыялы атрыманы ў XX ст. ў выніку даследаванняў К. М. Палікарповіча, У. Ф. Ісаенкі, У. П. Ксяндзова, А. Г. Калечыц, В. Я. Кудрашова, М. М. Крывальцэвіча.

Кудлаеўская культура разам з каморніцкай адносіцца да кола культур Дзювензее. Яе паходжанне звязваюць з прадстаўнікамі арэнсбургскай культуры фінальнага палеаліту пры ўдзеле носьбітаў традыцый Федэрмесер. На думку С. Казлоўскага(руск.) бел., генезіс кудлаеўскай культуры — вынік міграцый насельніцтва каморніцкай культуры ва ўсходнім напрамку. Не выключана, што генезіс кудлаеўскай культуры таксама можа быць звязаны з мясцовымі культурамі позняга і фінальнага палеаліту. Д. Я. Цялегін(укр.) бел. падставай для ўзнікнення кудлаеўскай культуры лічыў помнікі тыпу Пушкары-7 (Пакроўшчына) пры ўдзеле культур з поўдня. Выказваецца меркаванне, што ў фарміраванні кудлаеўскай культуры прынялі ўдзел носьбіты ўсходнееўрапейскага варыянта культуры Федэрмесер(руск.) бел. — фінальнапалеалітычнай культуры сегментападобных мікралітаў тыпу Боршава-2, якая ўвасобіла ў сабе традыцыі крэменеапрацоўкі Эпігравету паўднёвай і цэнтральнай Украіны (Л. Л. Залізняка(укр.) бел.).

Помнікі культуры (Беларусь)[правіць | правіць зыходнік]

Прыпяцкае Палессе[правіць | правіць зыходнік]

Басейн р. Сож[правіць | правіць зыходнік]

Басейн р. Дняпро[правіць | правіць зыходнік]

Басейн р. Шчара (Панямонне)[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Obuchowski, W. Zabytki krzemienne i kamienne od paleolitu do wczesnej epoki żelaza z terenów Białorusi w zbiorach Państwowego Muzeum Archeologicznego w Warszawie=Знаходкі крамяневых і каменных вырабаў ад палеаліту да ранняга жалезнага веку з тэрыторыі Беларусі ў фондах Дзяржаўнага Археалагічнага Музея ў Варшаве / Wiktor Obuchowski; [tł. W. Obuchowski]; Ośrodek Ochrony Dziedzictwa Archeologicznego. — Warszawa: PMA, OODA, 2003. — 207 s.: il.,mapy. — ISBN 83-917894-4-6.
  • Ostrauskas, T. Mezolitinė Kudlajevkos kultūra Lietuvoje / Tomas Ostrauskas // Lietuvos archeologija. — 2002. — T. 23. — P. 137—162.
  • Залізняк, Л.Л. Фінальний палеоліт і мезоліт континентальної України. Культурний поділ та періодизація // Кам'яна доба України. — 2005. — Вип. 8. — С.
  • Коласаў, А.У. Кудлаеўская культура / А. У. Коласаў // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [складальнік Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А — К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 478—479. — ISBN 978-985-11-0354-2.
  • Ксензов, В.П. Палеолит и мезолит Белорусского Поднепровья / В. П. Ксензов; научный редактор Н. Н. Гурина; Академия наук Белорусской ССР, Институт истории. — Мн.: Наука и техника, 1988. — 131, [3] с. — ISBN 5-343-00194-7.
  • Телегін, Д.Я. Мезолітичні пам'ятки України: (IX—VI тисячоліття до н. е.). — К.: Наукова думка, 1982. — 255 с.