Кут Хумі
Кут Хумі | |
---|---|
| |
Род дзейнасці | рэлігійны лідар |
Дата нараджэння | XIX стагоддзе |
Месца нараджэння | Кашмір |
Грамадзянства | Індыя |
Кут Хумі — у тэасофіі адзін з «настаўнікаў мудрасці», у Вучэнні ўзнесеных уладароў — адзін з «узнесеных валадароў».[1] Першыя згадкі пра Махатму Кут Хумі належаць Алене Блавацкай . Паводле яе сцверджанняў, Кут Хумі і Морыа дапамаглі ёй заснаваць Тэасофскае таварыства.[2]
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Расійскі індолаг А. М. Сянкевіч пасля вывучэння творчай спадчыны Блавацкай і іншай тэасофскай літаратуры аднавіў біяграфію Кут Хумі па асобных дэталях:
Махатма Кут Хумі нарадзіўся ў Пенджабе ў пачатку XIX ст. і быў родам са шляхетнай сям’і кашмірскіх брахманаў. Юнаком ён вучыўся ў Еўропе, магчыма, у Германіі, аднак на нямецкай мове не размаўляў і не пісаў. Яго ангельская вымушала жадаць лепшага, яго лаціна збыткавала грубымі памылкамі, затое французскай ён валодаў свабодна. Яго лісты напісаныя на дзіўнай, спецыфічнай ангельскай, быццам іх перакладалі з французскай, да таго ж у іх сустракаюцца словы і выразы з амерыканскага жаргону. Махатма Кут Хумі быў начытаны ў заходняй літаратуры, дасведчаны ў навуках, яго ўлюбёнай тэмай была філасофія. Ён амаль што без памылак цытаваў Шэкспіра, не гэдак дакладна – Свіфта і зусім нядбайна – Тэкерэя, Тэнісана і Дзікенса.[3] |
Таксама Мэры К. Нэф пісала, што ў 1870-х гадах Махатма Кут Хумі быў студэнтам у Еўропе.[4] Доктар Гуга Вернэке і прафесар Фехнэр расказвалі ёй пра яго прысутнасць у 1875 годзе ў Лейпцыгскім універсітэце і пра наступнае наведванне ім Цюрыха.[5][6] Яна таксама сцвярджала, што многія вядомыя тэасофы меркавалі, што настаўнік К. Х. быў студэнтам Дублінскага ўніверсітэта і падчас навучання там напісаў кнігу «Сон Раваны» (англ. The Dream of Ravan), якая была апублікаваная ў чатырох нумарах Дублінскага ўніверсітэцкага часопіса.[7][8]
Пазней разам з Морыям і іншымі ён кіраваў школай для адэптаў, якая прылягала да аднаго з кляштараў у Тыбеце. Махатмы ўспрымаліся як перадавыя адэпты, якія валодаюць звышчалавечымі сіламі. Яны не падначальваліся ані манастыру, ані яго правілам, але мелі поўны доступ да яго бібліятэкі і рэсурсаў.[9] 2 кастрычніка 1881 года Блавацкая пісала да Мэры Холіс Білінг, што менавіта цяпер Кут Хумі праходзіць заключны этап падрыхтоўкі, пасля чаго ён стане адным з найвышэйшых адэптаў:[10]
Кут Хумі цяпер засынае на тры месяцы, каб падрыхтавацца падчас гэтага Самадхі , ці стану бесперапыннага трансу, да свайго прысвячэння, апошняга, пасля якога ён стане адным з найвышэйшых адэптаў. Бедны К.Х., яго цела зараз ляжыць у асобным квадратным будынку без вокнаў і дзвярэй, уваход у які адбываецца праз падземны ход з памяшкання рэлікварыя, а яго дух абсалютна свабодны. Адэпт можа ляжаць так гадамі. Яго чахан (духоўны настаўнік), гаспадар і кіраўнік тыбецкага манастыра, клапоціцца пра яго цела.[11] |
Уплыў
[правіць | правіць зыходнік]Тэасофія
[правіць | правіць зыходнік]Кут Хумі разам з Морыам і Джвал Кулам выступаюць як тыя, ад каго сыходзіла ініцыятыва па стварэнні Тэасофскага таварыства.[1] А. П. Блавацкая сцвярджала, што настаўнікі Кут Хумі і Морыа цесна супрацоўнічалі з ёю ў напісанні дзвюх яе кніг: «Выкрытая Ізіда» і «Таемная дактрына» і што яна мела асабістую сустрэчу з Кут Хумі падчас сваёй паездкі ў Тыбет у 1868 г.[2]
Сінэт, Юм і іншыя публікавалі матэрыялы, заяўленыя як атрыманыя ад Кут Хумі. Некаторыя з яго лістоў паслужылі асноваю для кніг Сінэта «Акультны свет» і «Эзатэрычны будызм».[12] Яны складаюць таксама аснову кнігі «Лісты Махатмаў», якая з’яўляецца зборкай лістоў Кут Хумі і Морыі, якія прысвечаныя ў асноўным пытанням тэасофскага вучэння і кіравання Тэасофскім таварыствам.[2]
Вучэнне ўзнесеных валадароў
[правіць | правіць зыходнік]Вучэнне ўзнесеных валадароў адносіцца даследнікамі новых рэлігійных рухаў да тэасофскай традыцыі.[13] Згодна з Вучэннем, Кут Хумі дасягнуў узнясення пад канец XIX ст. і больш не мае патрэбы ва ўвасабленні.[14] Апісваецца шэраг увасабленняў, якія папярэднічалі яго ўзнясенню. Сярод іх Піфагор, Валтасар , Францыск Асізскі, Шах Джахан.[2] Пасланні ад імя Кут Хумі публікавалі такія прадстаўнікі Вучэння, як Э. Профэт , Т. Мікушына .[14][15]
Згодна з Вучэннем, з сямі асноўных боскіх якасцяў Кут Хумі дасканала авалодаў якасцю мудрасці Бога. У вучэнні ён характарызуецца як уладар-псіхолаг, які асабліва дасведчаны ў хітраспляценнях чалавечай душы, і нярэдка гэтая тэма прасочваецца і ў пасланнях.[2]
Палеміка пра існаванне
[правіць | правіць зыходнік]Сведчанняў відавочцаў
[правіць | правіць зыходнік]Як і Морыа, Кут Хумі даволі часта вандраваў, і шмат хто з членаў Тэасофскага таварыства заяўлялі, што мелі сустрэчу з ім.[2]
Вучань Кут Хумі Дамадар Малаванкар сведчыў:
... падобна, у Джаму мне асабліва пашанцавала быць пасланым і атрымаць дазваленне наведаць святы ашрам, дзе я правёў некалькі дзён у дабраславёным атачэнні, якое складалася з гімалайскіх Махатмаў і іх вучняў, у існаванні якіх так моцна сумняюцца. Там я сустрэўся не толькі з маім улюбёным гуру Кут Хумі і Настаўнікам палкоўніка Ольката – Морыям, але і з некалькімі іншымі Братамі, у тым ліку з адным з Вышэйшых. … То бок я не толькі ўбачыў свайго Гуру як жывога чалавека, вельмі маладога ў параўнанні з некаторымі іншымі з гэтай дабраславёнай кампаніі, але і, болей таго, часам яны, робячы ласку, мелі гутаркі са мною. Так на другі дзень майго перабывання мне было дазволена больш за гадзіну гутарыць з маім Настаўнікам.[16] |
Адносна месца пражывання К. Х. палкоўнік Олькат у 1881 г. пісаў Юму наступнае:
Я таксама асабіста ведаў Майстра Кут Хумі з 1875 года. Ён мае зусім іншы, мяккі тып характару, але ўсё-такі з’яўляецца сябрам іншага (Майстра Морыі). Яны жывуць побач ля невялікага будысцкага храма, які знаходзіцца паміж іх дамамі. У Ню-Ёрку ў мяне быў каляровы эскіз на кітайскім шоўку з краявідам мясцовасці каля рэзідэнцыі Кут Хумі і майго Чахана, з выявай дома апошняга і часткі маленькага храма.[2][17] |
Таксама А. Бейлі пісала, што ўпершыню ўбачыла Кут Хумі ў відзежы 30 чэрвеня 1885 года, калі ёй было 15 гадоў. Бейлі сцвярджала, што ён з’явіўся перад ёю як чалавек нееўрапейскай нацыянальнасці, у турбане, апрануты ў еўрапейскі строй. Спачатку яна меркавала, што гэта быў Ісус, пакуль праз гады, убачыўшы выявы Кут Хумі ў Тэасофскім таварыстве, не пазнала ў ім свайго наведвальніка.[18]
Меркаванні скептыкаў
[правіць | правіць зыходнік]Шэраг даследнікаў адзначаюць, што занадта мала неаспрэчных доказаў таго, што Махатмы Блавацкай калі-небудзь існавалі.[19]
Таксама скептыкі паказваюць на пэўныя неадпаведнасці ў апісанні асобы Кут Хумі. Так Гордан Штэйн прыходзіць да высновы, што Кут Хумі не валодаў некаторымі мовамі, якімі мусіў валодаць згодна з яго біяграфіяй, а менавіта: нямецкай і хіндзі.[20]
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Герман Шміхен быў нямецкім мастаком, які далучыўся да Тэасофскага таварыства. Ён згадзіўся прыняць удзел у "псіхічным эксперыменце", які меў на мэце высветліць, ці можна вобраз Махатмаў перадаць у яго розум ад тых, хто Іх бачыў асабіста.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Masters (Encyclopedia.com) . Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2024.
- ↑ а б в г д е ё Koot Hoomi, Master (Kuthumi) // Encyclopedia of Occultism and Parapsychology / Gordon Melton. — Gale Group, Inc., 2001. — С. 873-874. — ISBN 0-8103-8570-8.
- ↑ Елена Блаватская. Между светом и тьмой / Сенкевич А. Н.. — М.: Алгоритм, 2012. — С. 390. — ISBN 978-5-4438-0237-4.
- ↑ French, Brendan James (2000). The theosophical masters : an investigation into the conceptual domains of H.P. Blavatsky and C.W. Leadbeater (Vol.1). Department of Studies in Religion, University of Sydney. p. 135.
- ↑ Theosophical Concepts and the Masters // Harper's Encyclopedia of Mystical & Paranormal Experience / Rosemary Ellen Guiley. — HarperSanFrancisco, 1991. — С. 612. — ISBN 0062503650.
- ↑ раздзел 7 // Brothers of Madame Blavatsky / Neff Mary K. — Kessinger Publishing, 2003. — ISBN 9780766157828.
- ↑ French, Brendan James (2000). The theosophical masters : an investigation into the conceptual domains of H.P. Blavatsky and C.W. Leadbeater (Vol.2). Department of Studies in Religion, University of Sydney. p. 630.
- ↑ Сон Раваны (мистерия) . www.theosophy.ru. Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2020.
- ↑ The western esoteric traditions: a historical introduction / Nicholas Goodrick-Clarke. — Oxford University Press, 2008. — С. 506. — ISBN 978-0-19-532099-2.
- ↑ French, Brendan James (2000). The theosophical masters : an investigation into the conceptual domains of H.P. Blavatsky and C.W. Leadbeater (Vol.1). Department of Studies in Religion, University of Sydney. p. 136.
- ↑ H.P.B. to Mrs. Hopis-Billings, Oct. 2 // The Theosophical Forum. — May, 1936. — С. 345.
- ↑ Melton, J. Gordon. Encyclopedia of Occultism and Parapsychology. Gale Group, Inc. p. 92. ISBN 0-8103-8570-8.
- ↑ Lewis, James R. (2005). Controversial New Religions. pp. 281–286. ISBN 9780195156829.
- ↑ а б Handbook of the Theosophical Current / Olav Hammer. — Brill, 2013. — С. 181. — ISBN 978-90-04-23597-7.
- ↑ Kuthumi . readersfavorite.com. Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2023.
- ↑ A Great Riddle Solved // The Theosophist / Mavalankar D.. — 1883 (Vol. 5, no. 3.). — С. 61-62.
- ↑ A Great Riddle Solved // Hints on Esoteric Theosophy vol. 1 / Hume, A. O.. — Bombay, India: The Theosophical Society, 1882. — С. 29.
- ↑ Melton, J. Gordon. Encyclopedia of Occultism and Parapsychology. Gale Group, Inc. p. 144. ISBN 0-8103-8570-8.
- ↑ Mystics and Messiahs: Cults and New Religions in American History / Jenkins Philip. — Oxford University Press, 2000. — С. 41-42. — ISBN 0199923728.
- ↑ Encyclopedia of Hoaxes / Stein, Gordon. — Gale Group, 1993. — С. 224. — ISBN 0-8103-8414-0.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Лісты Махатмаў (рус.)
- Пасланні ад імя Кут Хумі (у дзейнасці Марка і Элізабэт Профэт) (англ.)
- Пасланні ад імя Кут Хумі (у дзейнасці Т. Мікушынай) (руск.)