Перайсці да зместу

Кушыты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пастух афар

Кушы́ты, або кушы́цкія народы — група афрыканскіх народаў, якія размаўляюць на кушыцкіх мовах.

Агульная колькасць — каля 24 млн чалавек.

Назва «кушыты» паходзіць ад наймення біблейскай краіны Куш, якое ў сваю чаргу значыла намесніцтва і дзяржаву на поўдзень ад Егіпту. На старажытным Блізкім Усходзе кушытамі называлі чарнаскурых людзей. Старажытныя грэкі ўжывалі ў дачыненні да іх іншую назву «эфіопы».

Лічыцца, што протакушыты — агульныя продкі сучасных кушыцкіх народаў — сфарміраваліся ў сярэдняй даліне Ніла або на землях паміж Нілам і Чырвоным морам не пазней за неаліт. Мяркуюць, што протакушыты маглі быць першымі неалітчнымі перасяленцамі з навыкамі земляробства і жывёлагадоўлі на землях Усходняй Афрыкі. Лінгвісты адзначаюць імаверныя кантакты паміж кушыцкімі і кайсанскімі мовамі, што было магчыма толькі да пашырэння арэалу пасялення банту. На захадзе раннія міграцыі носьбітаў кушыцкіх моў дасягалі возера Чад.

Сучасныя кушыцкія народы, што насяляюць землі на поўдзень ад памежжа сучасных Егіпта і Судана, неабавязкова з'яўляюцца прамымі шашчадкамі неалітычных мігрантаў. Перасяленне іх продкаў адбывалася і ў пазнейшы час, што часткова зафіксавана фальклорам і археалогіяй.

Спіс кушыцкіх народаў

[правіць | правіць зыходнік]
Распаўсюджанне кушыцкіх моў