Кім Чон Нам

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кім Чон Нам
кар.: 김정남
Нараджэнне 10 мая 1971(1971-05-10)[1]
Смерць 13 лютага 2017(2017-02-13)[2][1] (45 гадоў)
Бацька Кім Чэн Ір
Маці Сон Хе Рым[d]
Жонка Lee Hye-kyung[d], Shin Jong-hui[d][5] і Myung-ra[d][6]
Дзеці Кім Хан Соль[d][5], Kim Sol-hui[d][5], Kim Kum-sol[d][5] і Kim Hyun-kyung[d][6]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Род войскаў Карэйская народная армія
Званне палкоўнік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кім Чон Нам (кар.: 김정남, 10 мая 1971 — 13 лютага 2017, Куала-Лумпур) — старэйшы сын лідара КНДР Кім Чэн Іра, трапіў у няласку і адхілены ад атрымання ў спадчыну вышэйшай пасады. Адзінакроўны старэйшы брат дзейнага кіраўніка КНДР Кім Чэн Ына.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Маладосць[правіць | правіць зыходнік]

Кім Чон Нама нарадзіла Кім Чэн Іру акторка Сон Хе Рым, адносіны свайго спадчынніка з якой не ўхваляў Кім Ір Сен. Таму бацька стараўся не афішаваць існаванне Кім Чон Нама, той не хадзіў у школу, атрымліваючы хатнюю адукацыю. Жыў ён пры гэтым разам са старэйшай сястрой сваёй маці Сон Хе Ран[7]. Працягнуў сваю адукацыю ў Швейцарыі, дзе правёў некалькі гадоў. Верагодна, што пасля 1995 года Кім Чон Нам таксама некалькі разоў наведаў Японію ў забаўляльных мэтах.

1998—2001 гады[правіць | правіць зыходнік]

На працягу прыкладна трох гадоў паміж 1998 і пачаткам 2001 года Кім Чон Нам лічыўся верагодным прэтэндэнтам на вышэйшую ўладу КНДР, хоць ніколі не аб’яўляўся такім афіцыйна. Ён быў прызначаны на шэраг высокіх партыйных пастоў, курыраваў у краіне развіццё IT і ў студзені 2001 года суправаджаў свайго бацьку Кім Чэн Іра падчас візіту ў Шанхай, дзе сустракаўся з кітайскімі афіцыйнымі асобамі.

Скандал з высылкай з Японіі[правіць | правіць зыходнік]

У 2001 годзе Кім Чон Нам паспрабаваў уехаць у Японію па фальшывым дамініканскім пашпарце пад кітайскім псеўданімам Пан Сюн, што перакладаецца як «тоўсты мядзведзь», але быў выкрыты на мяжы. Мэтай сарванай паездкі мог быць японскі Дыснейлэнд, з Кімам былі яго чатырохгадовы сын, жонка і служанка. Кім Чон Нам правёў у ізаляцыі некалькі дзён, а затым быў дэпартаваны ў Кітай, што выклікала незадаволенасць у Пхеньяне. Сам Чон Нам сцвярджаў, што паездкі ў Японію інкогніта былі вельмі папулярныя ў эліты КНДР і што такую паездку па фальшывым бразільскім пашпарце аднойчы здзейсніў сам Кім Чэн Ын. Кім Чэн Ір адмяніў з-за скандалу чарговы візіт у КНР. З тых часоў адносіны Кім Чон Нама з бацькам сапсаваліся, і неўзабаве ён пасяліўся за мяжой[8].

Пасля 2001 года[правіць | правіць зыходнік]

Пастаянна пражываў у Кітаі, у асноўным у Шанхаі і Макаа, не бываючы ў КНДР. Часта прыязджаў у Сінгапур і Малайзію. Лічыўся асцярожным апазіцыянерам. Па некаторых паведамленнях, у 2009 годзе паўночнакарэйскае кіраўніцтва або Кім Чэн Ын па ўласнай ініцыятыве планавалі яго ліквідацыю, але адмовіліся ад гэтых планаў пад ціскам афіцыйнага Пекіна[8]. Кім Чон Нам быў дастаткова адкрыты для журналістаў і не пазбягаў іх. У 2004 годзе ён па ўласнай ініцыятыве задумаў шматгадовую перапіску з японцам Ёдзі Гомі і даў яму асобнае вялікае інтэрв’ю. У выніку японскі журналіст выдаў кнігу пра Кім Чон Нама.

Смерць[правіць | правіць зыходнік]

14 лютага 2017 года СМІ паведамілі, што Кім Чон Нама забілі ў сталіцы Малайзіі Куала-Лумпуры дзве невядомыя жанчыны, атруціўшы яго ў аэрапорце Куала-Лумпур[9]. Паліцыя Малайзіі пацвердзіла, што мужчына памёр па дарозе ў бальніцу з аэрапорта[10].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

  • Бацька — Кім Чэн Ір
  • Маці — Сон Хе Рым
  • Браты (па бацьку, ад іншай маці): Кім Чэн Ын і Кім Чон Чхоль (нар. у 1982). Кім Чон Нам сцвярджаў, што ніколі не бачыў Кім Чэн Ына[11].

У 2010 годзе паўднёвакарэйская газета «Чосан Ільба» напісала[12], што Кім Чон Нам мае двух жонак, палюбоўніц і дзяцей, з якіх найбольш вядомы старэйшы сын Кім Хан Соль 1995 года нараджэння.

Зноскі

  1. а б Kim Jong Nam // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Kim Jong-Nam, demi-frère du dirigeant nord-coréen Kim Jong-Un, assassiné en Malaisie // Le HuffPost — 2017.
  3. North Korean leader's half brother killed in Malaysia: source // reuters.com — 2017.
  4. Czech National Authority Database Праверана 29 ліпеня 2023.
  5. а б в г North Korea’s Ruling Family: A Detailed Look at Members — 2013.
  6. а б https://www.cbc.ca/passionateeye/m_features/kim-jong-nam-meet-the-half-brother-of-north-korean-dictator-kim-jong-un-who
  7. Lee, Adriana S. (2003-06-23). "Secret Lives". Time Magazine. Архівавана з арыгінала 8 красавіка 2008. Праверана 2007-10-29.
  8. а б Ольга Портнова. Ким пытался убить Кима(недаступная спасылка). Vesti.lv (13 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2017. Праверана 6 ліпеня 2014.
  9. Кім Чон Нам быў атручаны з дапамогай іголак з атрутай — СМІ
  10. "North Korean leader's half brother killed in Malaysia: source". Reuters. 2017-02-14. Праверана 2017-02-14.
  11. North Korea’s leader will not last long, says Kim Jong-un’s brother | World news | The Guardian
  12. The Chosun Ilbo (English Edition): Daily News from Korea — Where Is Kim Jong-il's Eldest Son?

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]