Лазар Маркавіч Хідэкель
Лазар Маркавіч Хідэкель | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 лютага (13 сакавіка) 1904[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 лістапада 1986[2][3] (82 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Навуковае званне | |
Член у | |
Працаваў у гарадах | Санкт-Пецярбург |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ла́зар Ма́ркавіч (Мордухавіч) Хідэкель (29 лютага (13 сакавіка) 1904[4], Віцебск — 22 лістапада 1986, Ленінград) — савецкі архітэктар і педагог.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Лазар Хідэкель нарадзіўся ў яўрэйскай сям'і ў Віцебску.
У 1918 годзе, у «парадку выключэння» (з-за ўзроста 14 гадоў), быў прыняты ў Віцебскую народную мастацкую школу. Вучыўся ў Мсціслава Дабужынскага, Марка Шагала і Казіміра Малевіча. У 1918—1919 — вучань Эля Лісіцкага ў яго віцебскай архітэктурнай студыі. У шаснаццаць — вучань і паслядоўнік Казіміра Малевіча, адзін са стваральнікаў УНОВИСа, узначальвае Архітэктурную студыю УНОВИСа. У 1922 годзе скончыў Віцебскі мастацка-прамысловы інстытут. У 1922—1928 — узначальвае архітэктурную лабараторыю ГИНХУКа (да 1926) і ГИИИ. У 1929 годзе скончыў Інстытут грамадскіх інжэнераў у Ленінградзе (ЛИСИ). З 1934 года — кіраўнік майстэрні Ленпроекта.[5] У гады Вялікай Айчыннай вайны — галоўны архітэктар інстытута «Механобр». Выкладчык, прафесар Ленінградскага інжэнерна-будаўнічага інстытута, дэкан архітэктурнага факультэта.
Памёр Лазар Хідэкель 22 лістапада 1986 года ў Ленінградзе. Пахаваны на могілках пасёлка Камарова.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Лазар Хідэкель называў сябе «мастаком-архітэктарам», пазней дадаўшы мянушку «фантаст» як спасылку на адну з цэнтральных асаблівасцей свайго мастацтва і архітэктуры: «бачанне Супрематических структур, плаваючых у прасторы», якое ўпершыню праявілася як касмічныя станцыі зямлян у яго работах Віцебскага перыяду УНОВИС-а ў 1920—1921 гадах і пазней — у футурыстычных гарадах, якія ён задумаў у сярэдзіне 1920-х гадоў.
Дараванне Хидекеля як архітэктара было прызнана на раннім этапе, пачынаючы з яго шырока вядомага клуба рабочых 1926 года, які ўвайшоў у гісторыю як першы ў свеце супрэматычны архітэктурны будынак.[6] Па сутнасці, пачаўшы з работы з Элем Лісіцкім над пераходам ад планарнага супрэматызма да трохмарнага, Хідэкель стаў не проста першым, а сапраўды адзіным супрематическим архітэктарам. Па яго меркаванню, авангардная архітэктура паходзіла з гэтай сучаснай выяўленчай сістэмы.
Спадчына
[правіць | правіць зыходнік]Вывучэнне і публікацыя супрэматычнай спадчыны Хідэкеля пачаліся пасля некалькіх дзесяцігоддзяў сталинскай забароны і супалі з паступовым адкрыццём рускага авангарда і яго стваральнікаў у час хрушчоўскай адлігі. Гэты працэс, які пачаўся ў канцы 1960-х гадоў, стаў вынікам высілкаў групы савецкіх і замежных вучоных.
Сцвярджаецца, што Хідэкель быў галоўным памочнікам К. Малевіча ў яго архітэктурных эксперыментах у 1924—1925 гадах[7].
Гэтае сцверджанне на сягонняшні дзень поўнасцю пацвярджаецца дакументамі з архіваў ГИХуК і ГИИИ — шмат упершыню з'явіліся надрукаванымі ў кнізе «Лазар Хідэкель і Супрэматызм» Іны Карасік.
С.А. Хан-Магамедаў у сваёй працы «Піянеры Савецкай архітэктуры» даследаваў больш за 150 дзяржаўных і прыватных архіваў і знайшоў жыццёва важныя звёны ў архіве Хідэкеля. «Аксанаметрычныя погляды Хідэкеля, заснаваныя на Супрематычных кампазіцыях», якія натхнілі яго серыю касмічных дамоў (1920—1921) і ператварыліся ў работы, звязаныя з Аэраклубам (1922—1923), былі, па словах Хан-Магамедава, «практычна першымі па-сучаснасці архітэктурнымі кампазіцыямі, заснаванымі на супрэматызме.»
Хан-Магомедаў адзначае, што, у адрозненне ад карцін Малевіча 1915—1918 гадоў, работы Хідэкеля, поруч з творамі некалькіх іншых вучняў, якія прайшлі клас Лісіцкага па праекцыйнаму малюнку, «складаліся не з каляровых геаметрычных фігур, вольна плаваючых у белам прасторы, а з выцягнутых прамавугольнікаў, спалучаных у жорсткую крыжападобную кампазіцыю». Хідэкель разглядаў гэтыя графічныя кампазіцыі як свой уклад у структурную трансфармацыю супрэматызму. Апісваючы ланцужок уплыву: Малевіч — Лісіцкі — Хідэкель — Нікольскі, Хан-Магомедаў ацаніў роляў Хідэкеля і ўплыў на яго прафесараў, а таксама яго архітэктурнае супрацоўніцтва з Нікольскім і Сіманавым у сярэдзіне 1920-х гадоў.[8] Іх супольна рэалізаваныя работы грунтоўна паспрыялі з'яўленню своеасаблівага тыпа супрэматычнага канструктывізму, які характэрызаваў творчасць ленінградскага авангарда і «судзейнічаў замацаванню працэсу творчага эксперыментавання савецкіх архітэктараў».[8]
Пабудовы
[правіць | правіць зыходнік]- кінатэатр «Масква» — помнік архітэктуры (рэгіянальны[9]), Стара-Пецяргофскі праспект, 6, 1937—1939. Першы савецкі трохзальны кінатэатр. Кінатэатр пабудаваны на месцы знесенай у 1929 году Цакрвы св. мчц. Кацярыны у Екацярынгофе.
- будынак Юрыдычнага інстытута пры ЛГУ — Малаохцінскі пр., 98. Першапачаткова (з 1935 па 1937 гг.) будынак праектаваўся як Дом культуры. З 1957 будынак належыць Ленінградскаму Гідраметэаралагічнаму інстытуту.
- будынак Ленінградскага інстытута грамадскіх інжэнераў (ЛИСИ) 3-я Чырвонаармейская вул., 3. Будынак перабудаваны з 1970—1980-х гг.[10]
- школа — Мясная вул., № 11. Супольна з братам Львом Маркавічам Хідэкелем
- школа — Гарохавая вул., 57-а, 1940, помнік архітэктуры
- школа — Абводны канал, № 143[11].
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- Таварыства Лазаря Хідэкеля.[12]
- У 2020 годзе ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылася выстава "Лазар Хідэкель. Нас зразумеюць праз сто год".
Зноскі
- ↑ https://jewish-memorial.narod.ru/img_h/Hidekel_Lazar1.jpg
- ↑ RKDartists Праверана 27 жніўня 2017.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Ізафатава К. 2020, с. 3.
- ↑ Л. Л. Полевой. Русские евреи. Аналитический справочник. — Нью-Йорк — Портланд, Орегон. — 2010.
- ↑ Лазарь Хидекель — проект рабочего клуба(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2018. Праверана 15 лютага 2018.
- ↑ Zhadova L. Malevich. Suprematism and Revolution in Russian Art 1910—1930. — London.: Thames and Hudson, 1982.
- ↑ а б {{{загаловак}}}.
- ↑ Решение исполкома Ленгорсовета от 10.11.1967 N 996
- ↑ здание Ленинградского института гражданских инженеров на www.citywalls.ru
- ↑ Владимир Смирнов Хидкелексвкие школы Архівавана 1 лютага 2018.//Адреса Петербурга, № 20/32, 2005
- ↑ Трезини вспомнит Хидекеля // Санкт-Петербургские ведомости. — 2020. — 16 июня.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ізафатава К. Лазар Хідэкель. — Мн.: «Беларусь», 2020. — 78 с. — 200 экз. — ISBN 978-98501-1387-0.
- Зодчие Санкт-Петербурга. XX век / сост. В. Г. Исаченко; ред. Ю. Артемьева, С. Прохватилова. — СПб.: Лениздат, 2000. — 720 с. — ISBN 5-289-01928-6.
- С. О. Хан-Магомедов. Лазарь Хидекель. — М.: Фонд «Русский авангард», 2008. — 132 с. — ISBN ISBN 978-5-91566-001-3.
- Хан-Магомедов С. О. Архитектура советского авангарда: Книга 1: Проблемы формообразования. Мастера и течения. — М.: Стройиздат, 1996. — С. 533—537. — 709 с. — ISBN 5-274-02045-3>.
- Lazar Khidekel and Suprematism. Prestel 2014 Editor and Introduction by Regina Khidekel, Charlotte Douglas, Alla Rosenfeld, Irina Karasik, Magdalena Dabrowski, Margarita Shtiglitz and Boris Kirikov.
- Лазарь Хидекель. Каталог выставки. Русский Музей. Palace Editions 2018. (Russian and English editions)
- Нарадзіліся 13 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1904 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебску
- Памерлі 22 лістапада
- Памерлі ў 1986 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя на Камароўскіх могілках
- Выпускнікі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
- Прафесары
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Мастакі-супрэматысты
- Мастакі рускага авангарда
- Архітэктары рускага авангарда
- Архітэктары Санкт-Пецярбурга
- Архітэктары СССР
- Яўрэйскія мастакі