Перайсці да зместу

Ласара Кардэнас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ласара Кардэнас
ісп.: Lázaro Cárdenas del Río
44-ы Прэзідэнт Мексікі
1 снежня 1934 — 30 лістапада 1940
Папярэднік Abelardo L. Rodríguez[d]
Пераемнік Мануэль Авіла Камача
Governor of Michoacán[d]
1928 — 1932
Secretary of National Defense[d]
1 верасня 1942 — 31 жніўня 1945

Нараджэнне 21 мая 1895(1895-05-21)[1][2]
Смерць 19 кастрычніка 1970(1970-10-19)[1][2] (75 гадоў)
Жонка Амалія Салорсана[d]
Дзеці Cuauhtémoc Cárdenas Solórzano[d]
Партыя
Род войскаў Constitutional Army[d]
Званне Insano[d]
Бітвы
Узнагароды
National Order of Merit Carlos Manuel de Cespedes Order of Playa Girón Вялікі крыж ордэна Ізабелы Каталічкі
Міжнародная Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі»
Order of the Aztec Eagle
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лáсара Кáрдэнас дэль Рыа (ісп.: Lázaro Cárdenas del Río; 21 мая 1895-19 кастрычніка 1970) — мексіканскі палітычны дзеяч, генерал перыяду Мексіканскай рэвалюцыі (1910—1917) і прэзідэнт Мексікі (1934—1940). Прадстаўнік Мексіканскай рэвалюцыйнай партыі. Праводзіў левацэнтрысцкі курс: актывізаваў правядзенне аграрнай рэформы, умацаваў працоўнае заканадаўства і правы прафсаюзаў, гарантаваў правы жанчын і ўсеагульнае выбарчае права, развіваў агульнадаступную адукацыю і змагаўся з непісьменнасцю, нацыяналізаваў нафтавыя і чыгуначныя кампаніі.

Кардэнас нарадзіўся 21 мая 1895 года ў небагатай сям'і крамніка. Атрымаў толькі пачатковую адукацыю, займаўся самаадукацыяй, калі працаваў чаляднікам у друкарні. Падчас Мексіканскай рэвалюцыі 1910—1917 гадоў ён браў удзел у барацьбе супраць дыктатуры Парфірыа Дыяса і быў прыхільнікам Плутарка Кальеса; атрымаў званне генерала (з 1928 — дывізіённы генерал).

У 1928 годзе Кардэнас быў прызначаны губернатарам Мічаакана, дзе праявіў сябе як саюзнік рабочых і прафсаюзных рухаў. У 1930—1931 гадах узначальваў выканкам кіруючай Нацыянальна-рэвалюцыйнай партыі. У 1931 годзе прызначаны міністрам унутраных спраў, а ў 1933 годзе — ваенным міністрам. У 1934 годзе пры падтрымцы Кальеса высунуўся ў прэзідэнты Мексікі. Пасля прыходу да ўлады, ён выслаў з краіны яе ранейшага «ценявога кіраўніка» Кальеса, які памылкова разлічваў, што Кардэнас стане яго марыянеткай.

Пасля заканчэння прэзідэнцкага тэрміна Кардэнас выйшаў у адстаўку ў 1940 годзе і з 1942 года займаў пасаду міністра нацыянальнай абароны Мексікі ў кабінеце Авілы Камача. У 1945 годзе ён выйшаў на пенсію. З канца 1940-х гадоў быў галоўнай фігурай Інстытуцыйна-рэвалюцыйнай пара­тыі (назва НРП з 1946 года).

У 1961 годзе Кардэнас быў абраны старшынёй Сусветнага савета міру. Памёр 19 кастрычніка 1970 года ад раку.

Лаўрэат Міжнароднай Сталінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі» 1955 года.

Кардэнас быў у шлюбе з Амаліяй Салорсана. Іх сын, Куатэмак Кардэнас, таксама стаў вядомым палітыкам, ён займаў пасаду мэра Мехіка і заснаваў Рэвалюцыйна-дэмакратычную партыю, адну з вядучых палітычных сіл у краіне.

Зноскі

  1. а б Alexander R. J. Lázaro Cárdenas // Lazaro Cardenas
  2. а б Lázaro Cárdenas // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.