Перайсці да зместу

Энрыке Пенья Ньета

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Энрыке Пенья Ньета
ісп.: Enrique Peña Nieto
Governor of the State of Mexico[d]
16 верасня 2005 16 верасня 2011
Папярэднік Arturo Montiel Rojas[d]
Пераемнік Eruviel Ávila Villegas[d]
64-ы Прэзідэнт Мексікі
1 снежня 2012 1 снежня 2018
Папярэднік Феліпэ Кальдэрон
Пераемнік Андрэс Мануэль Лопес Абрадор

Нараджэнне 20 ліпеня 1966(1966-07-20)[1][2] (60 гадоў)
Імя пры нараджэнні ісп.: Enrique Peña Nieto
Жонка Анхеліка Рывера[d][3][4]
Грамадзянства
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Партыя
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Honorary Knight Grand Cross of the Order of the Bath кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна Collar of the Order of Charles III Collar of the Order of Isabella the Catholic‎ ланцуг ордэна Паўднёвага Крыжа Grand Cross with Collar of the Order of the White Rose of Finland кавалер Вялікага крыжа, дэкараванага Вялікай стужкай ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай» Grand Collar of the Order of Prince Henry Grand Cross, Special Class of the Order of the Sun of Peru Order of Mubarak the Great

Ордэн караля Абдэль Азіза[d] (17 студзеня 2016)

Order of Juan Mora Fernández Кавалер ордэна Слана Medal of the Oriental Republic of Uruguay Order of the Quetzal

Global Citizen Awards[d] (2014)

Сайт enriquepenanieto.com (ісп.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Энрыке Пенья Ньета (ісп.: Enrique Peña Nieto; нар. 20 ліпеня 1966, Атлакамулька) — мексіканскі палітык, былы прэзідэнт Мексікі (1 снежня 2012 года — 1 снежня 2018 года). У 20052011 гадах быў губернатарам штата Мехіка. Прадстаўнік Інстытуцыйна-рэвалюцыйнай партыі.

З пачатку 90-х гадоў займаў розныя пасады ў складзе ўрада штата Мехіка, у 1993-98 гадах кіраваў апаратам Сакратарыята эканамічнага развіцця штата. У 1999—2000 гадах быў намеснікам сакратара ўрада, у 2000-02 гадах узначальваў Інстытут сацыяльнай бяспекі штата Мехіка і муніцыпалітэтаў, быў віцэ-прэзідэнтам савета па комплексным развіцці сям’і. У 2003-04 гадах быў дэпутатам мясцовага парламента. У 2005 годзе стаў адзіным кандыдатам ад Інстытуцыйна-рэвалюцыйнай партыі і Партыі зялёных на выбарах у губернатары штата Мехіка і перамог на іх, набраўшы 49 % галасоў. На пасадзе губернатара надаваў асаблівую ўвагу будаўніцтву хуткасных аўтадарог і развіццю грамадскага транспарту для паляпшэння сувязі штата з федэральнай акругай Мехіка, а таксама развіццю аховы здароўя.

У канцы 2011 года сышоў з пасады губернатара і зарэгістраваўся кандыдатам у прэзідэнты. Іншыя магчымыя кандыдаты ад ІРП знялі свае кандыдатуры, і Пенья стаў адзіным кандыдатам ад партыі. Перамог на выбарах, набраўшы 38,21 % галасоў (у Мексіцы не праводзіцца другі тур).

Зноскі

  1. Enrique Peña Nieto // Brockhaus EnzyklopädieF.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Davos 2014 Participant List
  3. The soap opera life of Mexico's next first lady — 2012.
  4. Aristegui C., Cabrera R. El expediente secreto de la boda Peña Nieto-Rivera // Aristegui Noticias — 2016.