Ласла Паал
Ласла Паал | |
---|---|
венг.: Paál László | |
| |
Дата нараджэння | 30 ліпеня 1846[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 сакавіка 1879[1][3] (32 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | пейзаж |
Вучоба | Акадэмія выяўленчых мастацтваў ў Вене, Акадэмія мастацтваў у Дзюсельдорфе |
Мастацкі кірунак | Барбізонская школа |
Уплыў | Аўгуст Альберт Цымерман |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ласла Паал (венг.: László Paál, 30 ліпеня 1846, с. Зам (цяпер румынскі жудзец Хунедаара ў рэгіёне Трансільванія) — 4 сакавіка 1879, Шарантон-ле-Пон, Францыя) — венгерскі мастак-пейзажыст і імпрэсіяніст. Прадстаўнік барбізонскай школы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1864—1866 навучаўся жывапісу ў Венскай акадэміі выяўленчых мастацтваў, вучань нямецкага мастака Альберта Цімермана .
У 1869 упершыню прадставіў некаторыя з сваіх работ на буйной выстаўцы ў Мюнхене. У 1870 здзейсніў паездку ў Нідэрланды, у тым жа годзе па рэкамендацыі блізкага сябра і паплечніка вянгерскага жывапісца Міхая Мункачы паступіў для працягу вучобы ў Дзюсельдорфскую Акадэмію мастацтваў.
З 1873 Паал жыў у калоніі мастакоў-барбізонцаў. Быў сталым удзельнікам Парыжскага салона, на якім у 1873 атрымаў узнагароду за карціну «Заход».
1874 — член асацыяцыі мастакоў Дзюсельдорфа.
Памёр у 1879 годзе. За гады творчасці напісаў каля 65 карцін. Пасля смерці мастака яго палотны былі прададзеныя на аўкцыёне ў Парыжы ў 1880 годзе.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]На думку спецыялістаў і крытыкаў, успрыманне і перадача прыроды Паалам поўныя напружанай страсці і тэмпераменту. Жывапісная манера мастака гэтак жа эмацыйная і актыўная, як у Мункачы. Каляровыя суадносіны драматычныя і кантрасныя. Прырода ў яго пейзажах прасякнута вечнай дынамікай і пераменнасцю. Гэта адчуванне бесперапыннага руху прыроды мастаку ўдаецца ўвасобіць з дапамогай тэмпераментнай манеры пісьма. Разам з тым у пейзажах Паала няма нічога ад мімалётнай няпэўнасці імпрэсіяністычнага ўспрымання. Пры ўсім адчуванні зменлівасці яго прырода матэрыяльная ў сваёй прадметнай пэўнасці, пластычнай цэльнасці.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б László Paál
- ↑ Aradi N. László Paál // Paál, László // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T064395
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Л. Алешина. Искусство Венгрии (руск.)