Леанід Сямёнавіч Корнеў
Леанід Сямёнавіч Корнеў | |
---|---|
руск.: Леонид Семёнович Корнев | |
Дата нараджэння | 1915 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 кастрычніка 1944 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Расійская імперыя, СССР |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1942—1944 |
Званне | гвардыі старшы лейтэнант |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Леанід Сямёнавіч Корнеў (руск.: Леонид Семёнович Корнев, 1915 — 20 кастрычніка 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, гвардыі старшы лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (24.03.1945, пасмяротна).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Л. С. Корнеў нарадзіўся ў вёсцы Спас-Слабада Полацкага павета Віцебскай губерні (зараз у межах Полацка). Атрымаўшы няпоўную сярэднюю адукацыю, з 1932 года працаваў вагонным дэпо ў Полацку. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны прымаў удзел у эвакуацыі абсталявання ў тыл. Быў эвакуіраваны ў горад Сызрань Куйбышаўскай (зараз Самарскай) вобласці. У сакавіку 1942 г. прызваны ў Чырвоную Армію. У жніўні 1942 г. быў паранены і пасля лячэння накіраваны ў ваенна-пяхотнае вучылішча, якое скончыў у 1943 годзе. З лютага 1944 г. Л. С. Корнеў зноў у дзеючай арміі. Удзельнічаў у вызваленні Гомельскай вобласці Беларусі, Бабруйскай і Люблін-Брэсцкай аперацыях.
Намеснік камандзіра па палітычнай частцы 2-га стралковага батальёна[1] 130-га гвардзейскага стралковага Чырванасцяжнага палка (44-я гвардзейская стралковая Баранавіцкая Чырванасцяжная дывізія, 65-я армія, 1-ы Беларускі фронт) вызначыўся ў баях за вызваленне Польшчы у раёне населеных пунктаў Пултуск и Сероцк на рацэ Нараў. 5 верасня 1944 г. ударная група пад камандаваннем Л. Корнева фарсіравала раку Нараў і захапіла плацдарм, разведала брод, зрабіла праходы ў мінным полі і драцяных загародах. Пасля фарсіравання ракі Л. С. Корнеў удзельнічаў у адбіцці контратак праціўніка і расшырэнню Нараўскага плацдарма, у тым ліку, контрнаступлення мотапяхоты праціўніка пры падтрымцы больш за 400 танкаў[1].
20 кастрычніка 1944 г. Л. С. Корнеў быў цяжка паранены і памёр у дывізіённым медсанбаце № 157[2]. Пахаваны ў брацкай магіле на месцы баёў каля населенага пункта Ставінога Пултускага павета (Мазавецкае ваяводства, Польшча)[1][2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Залатая Зорка»
- Ордэн Леніна
- Ордэн Чырвонай Зоркі (06.07.1944)[1]
Зноскі
- ↑ а б в г Книга памяти // Корпоративный сайт БелЖД Архівавана 27 кастрычніка 2016. (руск.)
- ↑ а б Леанід Сямёнавіч Корнеў на сайце «Героі краіны»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 5. Биографический справочник / Ред. колл.: П. У. Бровка и др.. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1981. — Т. 5. — 740 с. — 50 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Леанід Сямёнавіч Корнеў на сайце «Героі краіны»
- Книга памяти // Корпоративный сайт БелЖД Архівавана 27 кастрычніка 2016. (руск.)
- Корнев Леонид Семёнович // Сайт Полацкага раённага выканаўчага камітэта Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)
- Каляндар знамянальных і памятных дат на 2015 год / ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», Аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі; склад. М. М. Бяляцкая, А. В. Радзевіч, А. А. Соладчук. — Віцебск, 2014. — 167 с.: іл.
- Корнев Леонид Семёнович // Кто есть кто в Сызрани: Справ-энциклопедич. изд./ Ред.-сост. Е. Мочалова. — Самара: Навигатор, 2001. — 328с. Архівавана 9 верасня 2018. (руск.)