Перайсці да зместу

Леон Блуа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леон Блуа
фр.: Léon Bloy
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні фр.: Léon Henri Marie Bloy
Дата нараджэння 11 ліпеня 1846(1846-07-11)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 лістапада 1917(1917-11-03)[2][3][…] (71 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Jeanne Bloy[d]
Дзеці Madeleine Bloy-Souberbielle[d] і Véronique Bloy-Tichý[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, эсэіст, аўтар дзённіка, паэт, раманіст, навэліст
Жанр памфлет і дзённік[d]
Мова твораў французская
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Леон Блуа (фр.: Léon Bloy, 11 ліпеня 1846 — 3 лістапада 1917) — французскі пісьменнік, мысляр-містык.

Школы не скончыў, атрымаў сямейнае выхаванне. Рана пачаў пісаць, вёў дзённік, адышоў ад рэлігіі. З 1864 — дробны клерк у Парыжы па пратэкцыі бацькі. У 1868 пазнаёміўся з Барбэ д’Арэвільі, які вярнуў яго ва ўлонне каталіцызму і добраахвотным сакратаром якога ён стаў. Удзельнічаў добраахвотнікам у франка-прускай вайне.

Дэбютаваў у 1875. Публікаваўся ў газетах і часопісах, выступаў як гарачы палеміст. Аўтар раманаў, навэлаў, палемічных эсэ, дзённіка, які вёў многія гады. Атрымаў вядомасць як глыбокі каталіцкі мысляр. Яго постаць прыцягвала ўвагу М. Бярдзяева, Ф. Кафкі, Э. Юнгера, К. Шміта, Х. Л. Борхеса, Г. Бёля і іншых.

  1. Leon Bloy // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Léon Bloy // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Léon BLOY // NooSFere — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.