Леон Панета

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леон Панета
Leon Edward Panetta
Сцяг23-і міністр абароны ЗША Сцяг
з 1 ліпеня 2011
Прэзідэнт Барак Абама
Папярэднік Роберт Гейтс
Пераемнік Чак Хэйгел
Сцяг19-ы Дырэктар ЦРУ Сцяг
13 лютага 2009 — 30 чэрвеня 2011
Прэзідэнт Барак Абама
Папярэднік Майкл Хайдэн
Пераемнік Дэвід Петрэус

Нараджэнне 28 чэрвеня 1938(1938-06-28)[1][2] (85 гадоў)
Дзеці Джымі Панета[d]
Веравызнанне Рымска-каталіцкая царква
Партыя Дэмакратычная партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, адвакат, палітолаг, юрыст
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Ваенная служба
Гады службы 1963—1965
Прыналежнасць Сцяг ЗША
Род войскаў Армія ЗША
Званне Першы лейтэнант
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Леон Эдвард Панета (англ.: Leon Edward Panetta; нар. 28 чэрвеня 1938, Мантэрэй, ЗША) — амерыканскі палітык, юрыст, прафесар, міністр абароны ЗША з 1 ліпеня 2011 года, дырэктар ЦРУ з 13 лютага 2009 года па 30 чэрвеня 2011 года. Былы кіраўнік адміністрацыі Белага Дома пры прэзідэнце Клінтане.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Узначальваў уласны Інстытут грамадскай палітыкі Леона і Сільвіі Панета. У 1976—1993 гадах быў членам Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША. У 1970—1971 гадах працаваў памочнікам мэра Нью-Ёрка, а ў 1969—1970 гадах быў кіраўніком упраўлення па абароне грамадзянскіх правоў пры міністэрстве аховы здароўя, асветы і сацыяльнага забеспячэння ЗША.

28 красавіка 2011 года прэзідэнт Абама абвясціў аб вылучэнні кандыдатуры Панеты на пасаду міністра абароны ЗША, бо міністр абароны Роберт Гейтс сыходзіць у адстаўку. Дэвід Петрэус зойме пасаду дырэктара Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення, у выпадку зацвярджэння. У якасці дырэктара ЦРУ Панета кіраваў аперацыяй, якая прывяла да смерці Усамы бін Ладэна.

21 чэрвеня 2011 Сенат ЗША аднагалосна зацвердзіў Панету ў якасці наступнага міністра абароны ЗША, і ён прыступіў да абавязкаў пасля таго, як Роберт Гейтс пакінуў гэты пост 30 чэрвеня.

Зноскі

  1. Leon Panetta // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Leon E. Panetta // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]