Дэвід Петрэус
Дэвід Петрэус | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Michael Morell[d] | ||||||
Пераемнік | Michael Morell[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
7 лістапада 1952[1][2][…] (72 гады) |
||||||
Імя пры нараджэнні | англ.: David Howell Petraeus | ||||||
Бацька | Sixtus Petraeus[d][3] | ||||||
Маці | Miriam Howell[d][3] | ||||||
Жонка | Holly Petraeus[d] | ||||||
Дзеці | Stephen Petraeus[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Род войскаў | Армія ЗША | ||||||
Званне | генерал[d] | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Дэвід Хоўэл Петрэус (англ.: David Howell Petraeus; нар. 7 лістапада 1952 года, Карнуол-на-Хадсане, штат Нью-Ёрк) — амерыканскі генерал, камандуючы Цэнтральным камандаваннем ЗША з 31 кастрычніка 2008 г. Быў камандуючым шматнацыянальнымі сіламі ў Іраку з лютага 2007 года. З 2010 года камандуючы сіламі ЗША і НАТА ў Афганістане. Атрымаў мянушку «King David» — «Цар Давід». У чэрвені 2011 г. прызначаны на пасаду дырэктара ЦРУ.
Ваенная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Дэвід Петрэус нарадзіўся ў 1952 годзе ў сям’і амерыканцаў галандскага паходжання. Ягоны бацька быў капітанам марскога судна, якое эмігравала ў ЗША з Нідэрландаў пасля Другой сусветнай вайны.
Пасля заканчэння школы паступіў у ваенную акадэмію Вест-Пойнт у 1970 годзе. Скончыў яе ў 1974 годзе, занадта позна, каб прыняць удзел у В’етнамскай вайне. У войску служыў галоўным чынам у лёгкай пяхоце, хоць часам прызначаўся ў механізаваныя часткі, на штабныя пасады і ў навучальныя ўстановы.
Пасля мінання курсу навучання ў школе рэйнджэраў, праходзіў службу ў 509-м парашутна-дэсантным батальёне (Вічэнца, Італія). Затым, са студзеня 1979 па май 1982 года служыў у 24-й пяхотнай (механізаванай) дывізіі ў Форт-Сцюарт (Джорджыя): памочнікам начальніка аператыўнага аддзела штаба 2-й брыгады (студзень — ліпень 1979), камандзір роты «А» і афіцэр аператыўнага аддзела 2-га батальёну 19-га пяхотнага палка (ліпень 1979 — май 1981), ад’ютант камандуючага дывізіяй (май 1981- май 1982).
У маі 1982 — чэрвені 1983 года вучыўся ў Камандна-штабным каледжы войска ЗША. Атрымаў прэмію імя генерала Джорджа Маршала, як лепшы выпускнік 1983 гады ў гэтым каледжы. З чэрвеня 1983 па чэрвень 1985 гады Петрэус вучыўся ў Прынстанскім універсітэце. З ліпеня 1985 па чэрвень 1987 гады працаваў асістэнтам прафесара міжнародных адносін у Ваеннай акадэміі ЗША ў Вест-Пойнце.
Атрымаў ступень магістра ў вобласці дзяржаўнага кіравання (1985 г.), і дактара філасофіі ў вобласці міжнародных адносін (1987 г.) у Школе грамадскіх і міжнародных адносін Вудра Вільсана пры Прынстанскім універсітэце. Яго доктарская дысертацыя «Амерыканскія ваенныя і ўрокі В’етнамскай вайны» разглядала ўплыў вайны ва В’етнаме на амерыканскую ваенную думку.
З чэрвеня 1987 па чэрвень 1988 года Петрэус служыў ваенным памочнікам Вярхоўнага галоўнакамандуючага сіламі саюзнікаў у Еўропе генерала Джона Гельвіна. З чэрвеня 1988 года па чэрвень 1989 года ён праходзіў службу ў якасці афіцэра па аперацыях 2-га батальёна 30-га пяхотнага палка, а затым да жніўня таго ж года, афіцэрам па аперацыях 1-й брыгады 3-й пяхотнай дывізіі Войскаў ЗША ў Германіі.
Са жніўня 1989 па жнівень 1991 года быў сакратаром і намеснікам старэйшага памочніка начальніка штаба Арміі ЗША генерала Карла Вуона. У жніўні 1991 — ліпені 1993 годзе камандаваў 3-м батальёнам 187-га пяхотнага палка 101-й паветрана-дэсантнай дывізіі. На гэтым пасту ён быў паранены ў грудзі стрэлам з вінтоўкі M-16 у выніку інцыдэнту на баявых стрэльбах. Яго апэраваў хірург Біл Фрыст, будучы лідар сенацкай большасці ў кангрэсе ЗША.
У ліпені 1993 — жніўні 1994 гг. з’яўляўся памочнікам начальніка штаба 101-й паветрана-дэсантнай дывізіі па планаванні, аперацыям і падрыхтоўцы асабовага складу. Са жніўня 1994 па студзень 1995 года вучыўся па стыпэндыі ў школе дыпламатычнай службы імя Эдмунда А. Уолша пры Джорджтаўнскім універсітэце. У студзені 1995 года, Петрэусу прыйшлося пакінуць вучобу ў сувязі з яго прызначэннем начальнікам аператыўнага кіравання ваеннага штаба місіі ААН у Гаіці, дзе праходзіла міратворчая аперацыя «Падтрымка дэмакратыі» (англ.: Uphold Democracy).
З чэрвеня 1995 па чэрвень 1997 года служыў у якасці камандзіра 1-й брыгады 82-й паветрана-дэсантнай дывізіі. З чэрвеня 1997 года Петрэус служыў у якасці выканаўчага памочніка дырэктара Аб’яднанага штаба, а з кастрычніка 1997 года — памочніка старшыні Аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў, генерала Генры Шэлтана.
Са жніўня 1999 па жнівень 2000 года Петрэус ізноў праходзіў службу ў складзе 82-й паветрана-дэсантнай дывізіі: спачатку ў якасці памочніка камандзіра дывізіі па аперацыях, а затым — выканаўцы абавязкаў камандзіра дывізіі (ліпень-жнівень 2000 г.). У жніўні — верасні 1999 года адначасова ўзначальваў Камбінаваную аб’яднаную тактычную групу Кувейт (англ.: Combined Joint Task Force Kuwait) падчас аперацыі «Дэзерт спрынг».
Петрэус працягваў паднімацца па кар’ерных усходах, у 2000 годзе маючы званне брыгаднага генерала ён стаў начальнікам штабу XVIII паветрана-дэсантнага корпуса (са жніўня 2000 па чэрвень 2001). У тым жа годзе падчас парашутнага скачку з-за праблемы з парашутам ён няўдала прызямліўся, атрымаўшы пералом тазу.
У 2001—2002 гадах удзельнічаў у міратворчай аперацыі НАТА у Босніі і Герцагавіне ў якасці памочніка начальніка штаба па аперацыях сіл стабілізацыі НАТА (англ.: NATO Stabilization Force), а затым у якасці намесніка камандуючага Аб’яднанай міжведамаснай контртэрарыстычнай аператыўнай групай ЗША (англ.: US Joint Interagency Counter-Terrorism Task Force). З ліпеня 2002 па май 2004 года камандаваў 101-й паветрана-дэсантнай дывізіяй.
Іракская вайна
[правіць | правіць зыходнік]
Калі ў сакавіку 2003 годзе пачалося уварванне англа-амерыканскіх сіл у Ірак, Петрэус камандаваў 101-й паветрана-дэсантнай дывізіяй. Яго дывізія паспяхова дзейнічала пад Кербелай, Хілай і эеджэфам, удзельнічаючы ва ўзяцці і зачыстцы гэтых гарадоў ад сіл праціўніка. Сам Петрэус аднойчы патрапіў пад абстрэл іракскіх партызанаў. Пасля заканчэння актыўнай фазы баявых дзеянняў у маі дывізія была перакінута на поўнач Іраку, прыняўшы кантроль над Масулам і яго наваколлямі. Сярод амерыканскіх журналістаў хадзіў анекдот пра звычку Петрэуса пытаць у прыпісаных да дывізіі журналістаў, «калі гэта скончыцца» — факт, які дазваляе некаторым зваць генерала адным з першых амерыканскіх камандзіраў, што прадбачылі цяжкасці пасля заканчэння асноўных баявых дзеянняў. У ліпені салдаты Петрэуса выявілі і забілі сыноў Садама Хусейна — Удэя і Кусея. Удзел 101-й дывізіі ў грамадскіх праектах на падкантрольнай ёй тэрыторыі лічыцца вельмі паспяховым, што дазволіла Масулу на працягу года заставацца адным з самых спакойных гарадоў Ірака, не закранутых партызанскім рухам. Адзіным буйным здарэннем у дывізіі было сутыкненне ў лістападзе 2003 года двух верталётаў UH-60 (адзін з якіх ухіляўся ад абстрэлу з зямлі), у выніку чаго загінула 17 амерыканскіх салдат.
101-я паветрана-дэсантная дывізія пакінула Ірак напачатку 2004 годзе, страціўшы там за год трошкі больш больш чым 60 салдат загінулымі. У чэрвені Петрэус быў узвышаны да генерал-лейтэнанту і прызначаны старшынёй Шматнацыянальнага камандавання па перадачы бяспекі ў Іраку (Multi-National Security Transition Command Iraq), які займаецца падрыхтоўкай новай іракскай паліцыі і войскаў. У перыяд яго знаходжання на гэтым пасту сілы бяспекі Ірака значна павялічыліся, хоць падрыхтоўка асабовага складу часцяком пакідала жадаць шмат лепшага. Петрэус шматкроць наведваў розныя іракскія падраздзяленні з інспекцыямі. У верасні 2005 года вярнуўся ў ЗША.
З кастрычніка 2005 па люты 2007 годзе генерал Петрэус быў камандзірам ваеннай базы Форт-Лівенўорт (Канзас) і начальнікам змесцаванага тут Армейскага агульнаваеннага цэнтра (U.S. Army Combined Arms Center).[4] Разам з генералам марской пяхоты Джэймсам Метысам ён склаў Палявое кіраўніцтва 3-24 (FM 3-24), сталае афіцыйнай контрпартызанскай дактрынай Арміі ЗША.
Камандуючы Шматнацыянальнымі сіламі
[правіць | правіць зыходнік]У студзені 2007 годзе прэзідэнт ЗША Джордж Буш-мл. у ліку мерапрыемстваў новай стратэгіі ў Іраку назваў замену камандуючага Шматнацыянальнымі сіламі ў Іраку Джорджа Кейсі генералам Нікаласам Энжэлам. 24 студзеня Петрэус выступіў перад эенатам, выказаўшы свае ідэі адносна новай прэзідэнцкай стратэгіі. Лідар рэспубліканцаў у Сэнаце Мітч МакКонел заявіў: «Цяпер мы маем лепшага генерала для кіраўніцтва аперацыямі ў Іраку. Акрамя яго з гэтым не зладзіцца ніхто. Мы павінны даць яму шанец» [1]. Сенат зацвердзіў Петрэуса на новым пасту 81 голасам «за» пры адсутнасці галасоў «супраць», нягледзячы на скептычнае стаўленне шэрагу сенатараў да новай стратэгіі Буша. Перад вяртаннем у Ірак Петрэус набраў групу афіцэраў з вышэйшай адукацыяй у якасці сваіх дараднікаў. Цырымонія змены камандавання адбылася ў Багдадзе 10 лютага 2007 годзе. Узначальваў Шматнацыянальныя сілы да 16 верасня 2008 года.
Старшыня Цэнтральнага камандавання
[правіць | правіць зыходнік]26 чэрвеня 2008 годзе Сенацкі камітэт па справах узброеных сіл Кангрэсу зацвердзіў кандыдатуру Петрэуса на пост старшыні Цэнтральнага камандавання ўзброеных сіл ЗША [2](недаступная спасылка). Узначальваў камандаванне з 31 кастрычніка 2008 па 30 чэрвеня 2010 года.
З 4 ліпеня 2010 па 18 ліпеня 2011 года камандаваў Міжнароднымі сіламі садзейнічання бяспекі ў Афганістане.
Сышоў у адстаўку з Узброеных сіл 31 жніўня 2011 года.[5]
28 красавіка 2011 года Петрэус быў прадстаўлены прэзідэнтам ЗША Баракам Абамай да пасады дырэктара ЦРУ.[6] 30 чэрвеня яго кандыдатура была ўхвалена Сенатам ЗША.[7] Дэвід Петрэус прыступіў да выканання сваіх бягучых абавязкаў 6 верасня 2011 года.[8]
10 лістапада 2012 года, праз суткі пасля пераабрання Барака Абамы прэзідэнтам ЗША, Дэвід Пэтрэўс падаў у адстаўку ў сувязі з тым, што здраджваў жонцы [9]
Уласнае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Петрэус ажаніўся з Холі Ноўлтан адразу пасля заканчэння Вест-Пойнта (Холі была дачкой генерала Уільяма Ноўлтана, у той момант займалага пост суперінтэнданта Вест-Пойнта, гэта значыць дырэктары акадэміі). У іх двое дзяцей, сын і дачка.
Прысваенне ваенных званняў
[правіць | правіць зыходнік]- Другі лейтэнант — 5 чэрвеня 1974
- Першы лейтэнант — 8 жніўня 1976
- Капітан — 8 жніўня 1978
- Маёр — 1 жніўня 1985
- Падпалкоўнік — 1 красавіка 1991
- Палкоўнік — 1 верасня 1995
- Брыгадны генерал — 1 студзеня 2000
- Генерал-маёр — 1 студзеня 2003
- Генерал-лейтэнант — 18 мая 2004
- Генерал — 26 студзеня 2007
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 жніўня 2015.
- ↑ David Howell Petraeus // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
- ↑ Dodig.mil, «Lieutenant General David H. Petraeus Архівавана 16 верасня 2012.».
- ↑ U.S. Department of Defense, "Petraeus Garners Praise at Retirement Ceremony, " Aug. 31, 2011.
- ↑ Shear, Michael D.. Obama Announces Changes to National Security Team . The New York Times (28 красавіка 2011).
- ↑ BBC News, «US Gen David Petraeus confirmed as CIA director», June 30, 2011.
- ↑ Reuters, «Petraeus sworn in as new CIA chief Архівавана 8 верасня 2012.», September 6, 2011.
- ↑ Дырэктар ЦРУ сышоў у адстаўку, бо здраджваў жонцы
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Дэвід Петрэус на Вікісховішчы |
---|
- Rick Atkinson: Iraq Will Be Petraeus’s Knot to Untie (англ.)
- Wesley Morgan: Petraeus faces tough road in Iraq (англ.)
- 8571570-1345
- Дырэктары ЦРУ
- Нарадзіліся 7 лістапада
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Нарадзіліся ў Нью-Ёрку
- Нарадзіліся ў акрузе Орындж (Нью-Ёрк)
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі ЗША
- Выпускнікі Прынстанскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Камандна-штабнога каледжа арміі ЗША
- Постаці ЦРУ
- Узнагароджаныя медалём «За выдатную службу ва Узброеных сілах» (ЗША)
- Узнагароджаныя медалём «За выдатныя заслугі» (ЗША)
- Узнагароджаныя медалём Міністэрства абароны ЗША «За выдатную службу»
- Кавалеры ордэна «Легіён пашаны»
- Узнагароджаныя Бронзавай зоркай (ЗША)
- Кавалеры ордэна «Легіён пашаны» (легіянеры)
- Узнагароджаныя медалём «За службу нацыянальнай абароне»
- Узнагароджаныя Вялікім афіцэрскім крыжам ордэна За заслугі перад ФРГ
- Узнагароджаныя Ордэнам Заслуг перад Рэспублікай Польшча
- Камандоры ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча
- Асобы
- Военачальнікі ЗША
- Удзельнікі Іракскай вайны