Леў Пятровіч Вітгенштэйн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леў Пятровіч Вітгенштэйн
Нараджэнне 8 чэрвеня 1799(1799-06-08)[1]
Смерць 20 чэрвеня 1866(1866-06-20)[1] (67 гадоў)
Бацька Пётр Хрысціянавіч Вітгенштэйн[d][3]
Маці Antuanetta Snarska[d]
Жонка Стэфанія Радзівіл[4] і Princess Leonilla Bariatinskaya[d][5]
Дзеці Пётр Львовіч Вітгенштэйн[d], Alexander Graf von Hachenburg[d], Марыя Львоўна Вітгенштэйн[d][3], Theodor Friedrich Fürst zu Sayn-Wittgenstein-Berleburg[d][3] і Antoniette zu Sayn-Wittgenstein-Berleburg[d]
Адукацыя
Дзейнасць ваенны, палітык
Званне фельдмаршал
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Леў Пятровіч (Людвіг) Вітгенштэйн (ням.: Ludwig Adolf Friedrich zu Sayn - Wittgenstein - Sayn, 7 чэрвеня 1799 — 8 чэрвеня 1866) — прадстаўнік дома Вітгенштэйнаў, граф, адзін з найбагацейшых памешчыкаў Расійскай імперыі, член Саюза дабрабыту і Паўднёвага таварыства, адзін з уладальнікаў Мірскага замка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Людвіг быў старэйшым сынам героя вайны 1812 года генерала-фельдмаршала графа Пятра Хрысціянавіча Вітгенштэйна і Антуанеты Станіславаўны Снарскай. Выхоўваўся ў Пажаскім корпусе. У студзені 1820 года стаў флігель-ад’ютантам спачатку імператара Аляксандра I, а потым Мікалая I, ездзіў з дыпламатычнымі даручэннямі ў Парыж і Лондан.

Удзельнічаў у дзекабрысцкім руху: у Саюзе дабрабыту і Паўднёвым таварыстве, за што пасля разгрому тайных таварыстваў быў прыцягнуты да следства, аднак па даручэнню імператара Мікалая I апраўданы.

Пакінуў вайсковую службу ў 1827 годзе Вітгенштэйн шмат часу прысвяціў кіраванню вялізнымі ўладаннямі ў Беларусі і Украіне, у тым ліку Мірскі замак, правы на які перайшлі яму 1831 годзе пасля ранняй смерці першай жонкі Стэфаніі Радзівіл, спадчынніцы нясвіжскай галіны роду Радзівілаў. У гонар Стэфаніі граф у сваім маёнтку Дружнаселле па праекце А. П. Брулова пабудаваў касцёл.

У 1834 годзе Людвіг разам з бацькам атрымаў тытул князя. У кастрычніку 1834 года ажаніўся другі раз з князёўнай Баратынскай, на вяселлі прысутнічала ўся імператарская сям’я. Пасля вяселля Вітгенштэйн з другой жонкай з’ехаў у Францыю і пасяліўся ў Парыжы, вёў шыкоўны лад жыцця. З-за Французскай рэвалюцыі 1848 года быў вымушаны пераехаць у Германію, дзе ў ваколіцах Франкфурта-на-Майне набыў паўразбураны замак Сайно, былы радавы маёнтак Сайно-Вітгенштэйнаў, і пабудаваў новы замак у неагатычным стылі.

У 1856 годзе князь Вітгенштэйн з жонкай удзельнічаў ва ўрачыстасцях з нагоды каранацыі імператара Аляксандра II у Маскве. У 1861 годзе прускі кароль Фрыдрых Вільгельм IV дараваў Людвігу тытул князя Сайно-Вітгенштэйн-Сайно.

Апошнія гады свайго жыцця князь Вітгенштэйн правёў у вар’яцтве, для лячэння яго перавезлі ў Каны, дзе 8 чэрвеня 1866 года ён і памёр.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Людвіг Вітгенштэйн быў двойчы жанаты. Першы шлюб адбыўся 16 красавіка 1828 года з фрэйлінай і выхаванкай імператрыцы Марыі Фёдараўны князёўнай Стэфаніяй Радзівіл. Шлюб адбыўся праз ухваленне імператрыцай Марыяй Фёдараўнай, аднак сын імператрыцы імператар Мікалай І праз удзелу Людвіга Вітгенштэйна ў дзекабрысцкім руху на вяселлі не быў. Стэфанія Радзівіл памерла ў 1832 годзе праз сухоты і пакінула Людвігу 2 дзяцей:

Марыя (Антуанэта-Караліна-Стэфанія) Львоўна (1829—1898), была замужам за князем Хлодвігам Гогенлоэ, рэйхсканцлерам Германскай імперыі,

Пётр (Пётр-Дамінік-Людвіг) Львовіч (1832—1887) — генерал-ад’ютант, генерал-лейтэнант, памёр бяздзетным.

Леаніла Іванаўна Вітгенштэйн пэндзля Ф. Вінтэрхальтэра

22 кастрычніка 1834 года Вітгенштэйн узяў другі шлюб з князёўнай Леанілай Іванаўнай Баратынскай(1816—1918). З гэтага шлюбу Людвіг меў чатырох дзяцей:

Фрыдрых Львовіч (1836—1909), маёр на рускай службе, у студзені 1880 года адрокся ад княжацкага тытула і прыняў імя графа фон Альтенкірхен, калі ажаніўся з Вільгельмінай Гаген.

Антуанэта Львоўна (1839—1918) была ў шлюбе з Марыа Кіджы-Альбана дэла Роверэ, князем Кампаньяна.

Людвіг Львовіч (1843—1876) памёр халастым.

Аляксандр Львовіч (1847—1940) у 1883 годзе адмовіўся ад княжацкага тытула і прыняў імя графа фон Гохенбург, быў тройчы жанаты, у тым ліку з дачкой знакамітага збіральніка старажытнасцей герцага дэ Блакаса.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 красавіка 2014.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  3. а б в Lundy D. R. The Peerage
  4. Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.