Перайсці да зместу

Лука Пачолі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лука Пачолі
Fra Luca Bartolomeo de Pacioli
Пачолі (у цэнтры) дэманструе тэарэму Еўкліда, карціна "Ritratto di Fra Luca Pacioli" (1495) невядомага мастака (магчыма, Якопа дэ Барбары)
Пачолі (у цэнтры) дэманструе тэарэму Еўкліда, карціна "Ritratto di Fra Luca Pacioli" (1495) невядомага мастака (магчыма, Якопа дэ Барбары)
Дата нараджэння не раней за кастрычнік 1446 і не пазней за кастрычнік 1448
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 15 красавіка 1517 і не пазней за 20 кастрычніка 1517
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці манах жабрацкага ордэна, матэматык, эканаміст, бухгалтар, выкладчык універсітэта, вынаходнік, прэсвітар
Навуковая сфера матэматыка, тэалогія
Месца працы Універсітэт Перуджы (14 кастрычніка 1477 — 11 снежня 1480)
Універсітэт Перуджы (з 1487)
Міланскі ўніверсітэт: кафедра матэматыкі (1496 — 1499)
Вядомы як адзін з заснавальнікаў сучасных прынцыпаў бухгалтэрыі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лука Пачолі, Фра Лука Барталамеа дэ Пачолі (італ.: Fra Luca Bartolomeo de Pacioli; каля 14451517) — італьянскі манах, матэматык, заснавальнік прынцыпаў сучаснага бухгалтэрскага ўліку.

Пачолі нарадзіўся каля 1445 у італьянскім мястэчку Сан-Сеполькра ў правінцыі Арэца. У дзяцінстве ён дапамагаў у справаводстве купцу Фолька дэ Бельфольчы, вучыўся ў майстэрні П'еро дэла Франчэска. У 1470 уступіў у брацтва манахаў-францысканцаў.

У 1494 публікуе сваю працу па матэматыцы пад назвай «Сума арыфметыкі, геаметрыі, дробаў, прапорцый і прапарцыйнасці» (Summa di arithmetica, geometrica, proportione et proportionalita). Адзін з раздзелаў, які завецца «Трактат аб вылічэннях і запісах» (Tractatus de computis et scripturis), утрымлівае фармулёўкі асноўных прынцыпаў сучаснага бухгалтэрскага ўліку (падвойны запіс, дэбет, крэдыт, баланс і т.п.).

У 1497 па запрашэнні Ладавіка Сфорца прыязджае ў Мілан, дзе знаёміцца з Леанарда да Вінчы.

У 1509 выпускае трактат «Аб боскай прапорцыі», у якім, м.інш., развіў тэорыю да Вінчы аб пабудове гарманічнага шрыфту. Літары Пачыолі будаваліся ў квадраце з праведзенымі дыяганалямі і з упісанай акружынай; таўшчыня асноўнага штрыха кожнай літары была роўнай 1/10 вышыні квадрата, а злучальны штрых быў у два разы танчэйшы за асноўны. Абавязковай умовай выканання шрыфту была дакладнасць будовы і руплівасць вырысоўвання кожнага элементу літары (так, усе акруглыя элементы — абавязкова цыркульныя). Шрыфт Пачыолі строга тэхнічны і прыгожы, але да пэўнай ступені аднастайны і манатонны[4].

  1. а б в Francesco Paolo Di Teodoro PACIOLI, Luca // Dizionario Biografico degli Italiani — 2014. — Vol. 80. Праверана 5 красавіка 2022.
  2. Istituto dell'Enciclopedia Italiana Paciòli, Luca // Enciclopedia on line Праверана 5 красавіка 2022.
  3. MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 5 красавіка 2022.
  4. Шрифты: Для художников-оформителей / [Сост. Г. Ф. Кликушин]. — Мн.: Полымя, 1980. — 320 с., ил..