Лучоса (Пачынкаўскі раён)
Вёска
Лучоса
|
Лучоса[1] (руск.: Лучёса) — вёска ў Пачынкаўскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Ленінскага сельскага паселішча.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лучоса абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
Да 1929 года ў складзе Смаленскага павета Смаленскай губерні.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была пад нямецкай акупацыяй з ліпеня 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[2].
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Праз вёску праходзяць аўтадарогі 66К14 66Н1414. Вёска стаіць на рацэ Лучасянка (Лучоса).
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]У вёсцы маецца сярэдняя школа, дом культуры, медпункт, жывёлагадоўчы комплекс.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ГКНП 13-012-2011 «Тэхнічная інструкцыя па перадачы найменняў геаграфічных аб’ектаў з рускай мовы на беларускую мову»
- ↑ Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.