Луіш Філіпэ (герцаг Браганса)
Луіш Філіпэ | |
---|---|
Нараджэнне |
21 сакавіка 1887[1]
|
Смерць |
1 лютага 1908[1] (20 гадоў) |
Месца пахавання | |
Род | Браганса |
Бацька | Карлуш I |
Маці | Амелія Арлеанская |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
Аўтограф | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Інфант Луіш Філіпе (парт.: Infante Luís Filipe, 21 сакавіка 1887 — 1 лютага 1908) — герцаг Браганса, старэйшы сын і спадчыннік караля Партугаліі Карлуша I і Амеліі Арлеанскай.
У 1907 годзе наведаў афрыканскія калоніі Партугаліі. Дзейнічаў як рэгент у перыяд адсутнасцяў бацькі.
1 лютага 1908 года разам з бацькам смяротна паранены ў Лісабоне тэрарыстамі-рэспубліканцамі. Карлуш I памёр адразу, інфант пражыў яшчэ 20 хвілін. У некаторых крыніцах азначана, што ён гэтыя 20 хвілін быў каралём (Луіш II) і што гэта было самае кароткае валадаранне ў гісторыі. Аднак у рэчаіснасці па партугальскіх законах не было аўтаматычнага наследавання, і кожны новы кароль павінен быў быць абвешчаны асобым чынам. Таму Луіш Філіпэ ніколі не валадарыў, а пасля забойстваў на прастол уступіў яго малодшы брат Мануэл II (лёгка паранены ў руку 1 лютага).
Зноскі
- ↑ а б Lundy D. R. Luiz Philip Maria Carlos de Bragança e Saxe-Coburgo-Gotha, Infante de Portugal // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.