Людміла Аляксандраўна Пуціна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Людміла Аляксандраўна Пуціна
Нараджэнне 6 студзеня 1958(1958-01-06)[1] (66 гадоў)
Імя пры нараджэнні Людміла Аляксандраўна Шкрэбнева
Бацька Аляксандр Аўрамавіч Шкрэбнеў
Маці Кацярына Ціханаўна Шкрэбнева
Муж Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін (c 1983 па 2013)
Дзеці Марыя (1985)
Кацярына (1986)
Веравызнанне РПЦ
Адукацыя СПбДУ
Прафесія філолаг
Дзейнасць выкладчыца ўніверсітэта, сцюардэса, палітык
Месца працы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Людміла Аляксандраўна Пуціна (у дзявоцтве: Шкрэбнева; 6 студзеня 1958 г, Калінінград) — жонка Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна.

З’яўляецца ініцыятарам стварэння Цэнтра развіцця рускай мовы (цяпер Цэнтр міжасобасных камунікацый). Валодае нямецкай, іспанскай, французскай, партугальскай мовамi. Цікавіцца тэатральным мастацтвам, музыкай. Захапляецца тэнісам, гарналыжным спортам. Часам выступае з публічнымі заявамі па пытаннях рускай мовы і адукацыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 6 студзеня 1958 г. у Калінінградзе ў сям’і Аляксандра Аўрамавіча і Кацярыны Ціханаўны Шкрэбневых (1926). Яе бацька паходзіў з вёскі Шнякі (Гарцаўскае сельскае паселішча) Старадубскага раёна Бранскай вобласці.

У 1975 годзе скончыла калінінградскую сярэднюю школу № 8. Працавала паштальёнам, затым — вучнем токара-ревальвершчыка на Калінінградскім заводзе «Гандальмаш», дзе атрымала 2-і такарны разрад. Была санітаркай ў гарадской бальніцы, кіраўніком драмгуртка ў Доме піянераў, акампаніятарам, сцюардэсай на ўнутраных лініях у Калінінградскім авіяатрадзе. У 1986 годзе скончыла Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці філолаг-раманіст. Чатыры гады, у 1986—1990 гадах, жыла і працавала з мужам у ГДР. У 1990—1994 гадах выкладала нямецкую мову на кафедры ўдасканалення настаўнікаў Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]