Макс Шэлер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Макс Шэлер
ням.: Max Scheler
Дата нараджэння 22 жніўня 1874(1874-08-22)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 мая 1928(1928-05-19)[3][1][…] (53 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Märit Scheler[d]
Дзеці Max Scheler[d]
Род дзейнасці філосаф, антраполаг, выкладчык універсітэта, сацыёлаг, аксіялогія
Навуковая сфера фенаменалогія
Месца працы
Альма-матар
Школа/традыцыя фенаменалогія
Вядомыя вучні Carlos Astrada[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Макс Шэлер (ням.: Max Scheler; 22 жніўня 1874, Мюнхен — 19 мая 1928, Франкфурт-на-Майне) — нямецкі філосаф і сацыёлаг, адзін з заснавальнікаў філасофскай антрапалогіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Макс Шэлер вывучаў медыцыну, філасофію і псіхалогію ў Мюнхене і Берліне. Акрамя гэтага ў Берліне Шэлер займаўся сацыялогіяй, а ў Ене вывучаў неакантыянства ў галіне этыкі і тэорыі пазнання. Абараніў дысертацыю ў Рудольфа Эйкена ў 1897 годзе.

Пазней, да 1905 года, займаўся выкладчыцкай дзейнасцю ў Енскім універсітэце. У 1919—28 гадах — прафесар Кёльнскага ўніверсітэта, з 1928 года — прафесар Франкфурцкага ўніверсітэта.

Не паспеў скончыць працу над зводнай працай «Сутнасць чалавека, новы досвед філасофскай антрапалогіі» («Філасофская антрапалогія»), сціснутым выкладаннем якой паслужыў даклад «„Становішча чалавека ў космасе“» (1927).

Светапогляд[правіць | правіць зыходнік]

Зведаў уплыў філасофіі жыцця і фенаменалогіі Э. Гусерля. 3 1910-х г. звярнуўся да каталіцкай рэлігійнай філасофіі («Пра вечнае ў чалавеку», 1921, і інш.), у далейшым эвалюцыяніраваў да персаналістычнай метафізікі пантэістычнага тыпу.

У ранні перыяд яго філасофія грунтавалася на фенаменалагічнай праблематыцы, найперш, на пытаннях фенаменалагічнай этыкі. Маральныя каштоўнасці, на яго думку, успрымаюцца як аб'ектыўныя, незалежныя ад чалавека і чалавецтва з'явы або своеасаблівыя «прадметныя светы» з уласцівасцямі аб'ектаў навакольнай рэчаіснасці. Вылучаў 4 групы каштоўнасцей: геданічныя, вітальныя, духоўныя і рэлігійныя, якія ў яго класіфікацыі займаюць цэнтральнае месца. Асноўны кірунак філасофскіх даследаванняў М. Шэлера — пошук антрапабіялагічных падстаў чалавечай жыццядзейнасці, культуры, маралі, права, грамадскіх інстытутаў. Апошні перыяд яго філасофскай творчасці звязаны з канцэнтрацыяй увагі на сацыялагічных ведах. Ён лічыў, што зыходны пункт у разуменні сутнасці грамадства — сфера міжіндывідуальных адносін, у прыватнасці, акты ўзаемапрызнання, суперажывання і агульнасці мовы, што вынікаюць з прыродных узаемных сімпатый людзей.

Асноўныя творы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Die transzendentale und die psychologische Methode» («Трансцэндэнтальны і псіхалагічны метад»), 1900
  • «Der Genius des Krieges und der deutsche Krieg», 1915
  • «Krieg und Aufbau», 1916
  • «Von Ewigen im Menschen», 1921
  • «Wesen und Formen der Sympathie», 1923
  • «Schriften zur Soziologie und Weltanschauungslehre», 1923—1924
  • «Die Formen des Wissens und die Bildung», 1925
  • «Die Wissensformen und die Gesellschaft» («Формы ведаў і грамадства»), 1926
  • «Die Stellung des Menschen im Kosmos» («Становішча чалавека ў космасе»), 1927
  • «Zur Ethik und Erkenntnislehre», 1933

Зноскі

  1. а б Max Scheler // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Max Scheler // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в Шелер Макс // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Боўш В. Шэлер // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2004.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]