Маленькі прынц (мультфільм, 2015)
Маленькі прынц | |
---|---|
фр.: Le Petit Prince[1] | |
Жанр | фэнтэзійны фільм, экранізацыя літаратурнага твору[d], сямейны фільм, прыгодніцкі фільм і драматычны фільм |
Рэжысёры | |
Прадзюсары | |
На аснове | Маленькі прынц[2] |
Кампазітары | |
Краіна | |
Дыстрыбутар | Paramount Pictures і Netflix |
Працягласць | 108 хв. |
Бюджэт | 57 000 000 €[5] |
Зборы | 97 571 250 $[6] |
IMDb | ID 1754656 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Мале́нькі пры́нц» (фр.: Le Petit Prince) — французскі 3D-анімацыйны драматычны фільм-фэнтэзі паводле аднайменнага рамана Антуана дэ Сэнт-Экзюперы. Рэжысёр — Марк Осбарн, вядомы па мультфільме «Кунг-фу панда». Прэм'ера фільма адбылася на Канскім кінафестывалі 22 мая 2015 года.
У межах праекта «Беларускія ўікэнды» мультфільм быў агучаны на беларускую мову кампаніяй Кінаконг пры падтрымцы «Атлант Тэлекам» і velcom. На мову ролі агучвалі: Ганна Хітрык, Сятлана Цімохіна, Зміцер Бейнарт-Саладуха, Павел Харланчук, Сяргей Жбанкоў, Уладзімер Глотаў. Паказы ў кінатэатрах адбываліся з 23 па 25 чэрвеня 2017 года разам з прэзентацыяй першага ў незалежнай Беларусі выдання кнігі «Маленькі Прынц» па-беларуску.[7][8][9]
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Свет не можа існаваць без фантазіі і прыгод. Прынамсі ў гэта верыць лагодны стары лётчык, па суседстве з якім нядаўна пасялілася адна вельмі педантычная мама са сваёй руплівай дачкой. Жыццё дзяўчынкі падпарадкавана строгаму вучэбнаму плану, у якім час на сяброў прадугледжаны толькі наступным летам. Аднак гэты старанна выбудаваны план трашчыць па швах, калі ў жыццё дзяўчынкі ўрываецца дзіўны сусед з ягонымі неймавернымі апавяданнямі пра Маленькага Прынца і далёкія зоркі. Засталося толькі адрамантаваць самалёт, і ў шлях! Так пачынаецца вялікае падарожжа дзяўчынкі - поўнае небяспекі, чарадзейства, гумару і сапраўднага сяброўства.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 2016 — Прэмія «Сезар»
- Найлепшы поўнаметражны анімацыйны фільм
- 2017 — Прэмія Эні
- Найлепшая музыка ў анімацыйным поўнаметражным фільме (Ганс Цымер, Рычард Харві і Каміль)
- 2017 — Дзіцячая прэмія BAFTA
- Поўнаметражны фільм
Зноскі
- ↑ http://www.wildbunch.biz/movie/the-little-prince/ — Wild Bunch. Праверана 3 верасня 2017.
- ↑ а б в г film-dienst — 1947. — ISSN 0720-0781 Праверана 8 лютага 2016.
- ↑ (unspecified title) Праверана 17 лістапада 2022.
- ↑ CineTV
- ↑ http://people.bfmtv.com/cinema/ile-petit-princei-plus-gros-succes-a-l-etranger-pour-un-film-d-animation-francais-933814.html
- ↑ http://www.the-numbers.com/movie/Little-Prince-The-(France)#tab=international
- ↑ «Маленькі прынц»: прэм’ера мульціка і кнігі па-беларуску 23-25 чэрвеня . kinakong.by. Праверана 6 лютага 2024.
- ↑ Мультфільм «Маленькі прынц» па-беларуску тры дні збіраў аншлагі. 28 чэрвеня — дадатковы паказ . Наша Ніва. Праверана 6 лютага 2024.
- ↑ Будзьма беларусамі! » velcom сумесна з «Атлант Тэлекам» прэзентавалі кнігу і мультфільм «Маленькі прынц» на беларускай мове . budzma.org. Праверана 6 лютага 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Le Petit Prince на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Маленькі прынц (мультфільм, 2015)