Перайсці да зместу

Мамнун Хусейн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мамнун Хусейн
англ.: Mamnoon Hussain
урду: ممنون حسین
Сцяг12-ы Прэзідэнт Пакістана Сцяг
9 верасня 2013 — 8 верасня 2018
Папярэднік Асіф Алі Зардары
Пераемнік Арыф Алві
Сцяг Губернатар Сінда
19 чэрвеня 1999 — 12 кастрычніка 1999
Папярэднік Маінудзін Хайдэр
Пераемнік Азім Даўдпота

Нараджэнне 23 снежня 1940(1940-12-23) (83 гады)
Смерць 14 ліпеня 2021(2021-07-14)[1] (80 гадоў)
Веравызнанне іслам
Партыя Пакістанская мусульманская ліга (Н)
Адукацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мамнун Хусейн (англ.: Mamnoon Hussain, урду: ممنون حسین; 23 снежня 1940, Агра — 14 ліпеня 2021) — пакістанскі дзяржаўны дзеяч. 30 ліпеня 2013 года быў абраны прэзідэнтам Пакістана, выконваць абавязкі пачаў з 9 верасня 2013 года.

Нарадзіўся ў індыйскім горадзе Агра ва ўрдумоўнай сям’і прамыслоўца. У 1947 годзе пасля падзелу Брытанскай Індыі яго бацькі пераехалі жыць у Карачы. Бацька Мамнуна заснаваў тэкстыльную фабрыку.

У 1960 годзе пасля заканчэння мясцовай сярэдняй школы ў Карачы, Мамнун паступіў у Інстытут дзелавога адміністравання. У 1999 годзе займаў пасаду губернатара Сінда, быў адхілены ад улады ў выніку ваеннага перавароту пад кіраўніцтвам генерала Мушарафа. 30 ліпеня 2013 года Мамнун быў абраны 12-м прэзідэнтам Пакістана.

Памёр 14 ліпеня 2021 года[2].

Зноскі