Рафік Тарар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рафік Тарар
урду: محمد رفیق تارڑ
Pride of Performance Award by President of Pakistan.jpg
 
Партыя:
Адукацыя:
Дзейнасць: суддзя, палітык, адвакат
Веравызнанне: іслам
Нараджэнне: 2 лістапада 1929(1929-11-02) (89 гадоў)

Рафік Тарар (урду: محمد رفیق تارڑ, нар. 2 лістапада 1929) — прэзідэнт Пакістана з 1 студзеня 1998 па 20 чэрвеня 2001 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і прадстаўнікоў сярэдняга класа. Пасля заканчэння каледжа Ісламія ў 1949 годзе паступіў у каледж горада Лахора ў 1951 годзе, атрымаў дыплом юрыста. У тым жа годзе ён пачаў працу адваката. У кастрычніка 1955 года прыступіў да працы ў якасці адваката ў Вярхоўным судзе Лахора. Ён прыпыніў практыку адваката ў Гуджранвале, для таго каб атрымаць пасаду старшыні суда Пенджаба ў 1970 годзе. Праз чатыры ён быў прызначаны галоўным суддзёй Вярхоўнага суда Лахора, з гэтай пасады сышоў у адстаўку ў лістападзе 1994 года па дасягненні 65-гадовага ўзросту.

Пасля свайго сыходу з судовай улады ў сакавіку 1997 года пачаў займацца палітыкай. Быў абраны членам Сената ад Пакістанскай мусульманскай лігі (Н). 31 снежня 1997 года быў абраны прэзідэнтам Пакістана. Яго прызначэнне ў якасці прэзідэнта у значнай ступені прыпісваецца яго цесным сувязям з сям’ёй Наваза Шарыфа. 1 студзеня 1998 года Рафік Тарар прыняў прысягу і стаў прэзідэнтам Ісламскай Рэспублікі Пакістан. Ён заручыўся вялікай колькасцю галасоў ад калегіі выбаршчыкаў, якая складаецца з членаў абедзвюх палат парламента і чатырох правінцыйных заканадаўчых сходаў. Ніхто да яго ніколі не атрымліваў такой пераважнай падтрымкі ад абраных прадстаўнікоў народа Пакістана. 20 чэрвеня 2001 года яго месца заняў генерал Первез Мушараф.

Жанаты, мае чацвярых дзяцей (трое сыноў і дачку).