Перайсці да зместу

Мануэль Адрыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мануэль Адрыя
ісп.: Manuel Arturo Odría Amoretti
Minister of the Interior of Peru[d]
12 студзеня 1947 — 17 чэрвеня 1948
Папярэднік Rafael Belaúnde Diez Canseco[d]
прэзідэнт Перу
1 лістапада 1948 — 1 чэрвеня 1950
Папярэднік Zenón Noriega[d]
Пераемнік Zenón Noriega[d]
34-ы прэзідэнт Перу
28 ліпеня 1950 — 28 ліпеня 1956
Папярэднік Zenón Noriega[d]
Пераемнік Manuel Prado Ugarteche[d]

Нараджэнне 26 лістапада 1897(1897-11-26)[1][2]
Смерць 18 лютага 1974(1974-02-18)[1][2] (76 гадоў)
Імя пры нараджэнні ісп.: Manuel Arturo Odria Amoretti
Маці Zoila Amoretti[d]
Жонка María Delgado de Odría[d]
Партыя
Адукацыя
Род войскаў Peruvian Army[d]
Званне генерал
Узнагароды
Grand Cross of the Order of Charles III Grand Cross Special Class of the Order of Merit of the Federal Republic of Germany
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мануэль Артура Адры́я Амарэці (ісп.: José Manuel Arturo Odría Amoretti; 26 лістапада 1896, Тарма — 18 лютага 1974, Ліма) — перуанскі ваенны і палітычны дзеяч. Прэзідэнт Перу з 29 кастрычніка 1948 па 28 траўня 1950 і з 28 ліпеня 1950 па 28 ліпеня 1956 года.

Адрыя нарадзіўся ў горадзе Тарма 26 лістапада 1897 года. У 1915 годзе скончыў Ваенную Акадэмію і паступіў на службу ва ўзброеныя сілы Перу. Удзельнічаў у вайне з Эквадорам у званні падпалкоўніка, неўзабаве пасля вайны Адрыя атрымаў званне генерала.

У 1945 годзе, пры падтрымцы АПРА, да ўлады прыйшоў Хасэ Бустамантэ і Рывера, у якога неўзабаве здарыўся сур’ёзны канфлікт з лідарам АПРА Віктарам Ая дэ ла Торэ. Бустамантэ прызначыў Мануэля Адрыя на пасаду міністра паліцыі, бо ён быў адным з галоўных супернікаў гэтай арганізацыі.

У кастрычніку 1948 года частка ваенна-марскіх афіцэраў і маракоў забілі вышэйшых афіцэраў і захапілі пяць ваенных караблёў, пасля чаго высадзіліся на бераг і захапілі ваенна-марское вучылішча, склады са зброяй, а таксама Крэпасць караля Філіпа. Пасля таго як лаяльныя прэзідэнту войскі падавілі паўстанне, Хасэ Бустамантэ істотна абмежаваў грамадзянскія правы.

У арганізацыі паўстання Бустамантэ абвінаваціў АПРА, па ягоным указанні ўрадавыя войскі занялі штаб гэтай арганізацыі, захапілі маёмасць і газеты, якія належалі АПРА, таксама былі арыштаваныя некалькі лідараў арганізацыі. Гэтыя крокі аказаліся недастатковымі, многія вайскоўцы заставаліся незадаволенымі прэзідэнтам і патрабавалі поўнай забароны АПРА, але прэзідэнт Бустамантэ на гэта не пайшоў, і 29 кастрычніка 1948 года Мануэль Адрыя арганізаваў дзяржаўны пераварот, у выніку якога прыйшоў да ўлады.

Зноскі

  1. а б Manuel A. Odria // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Manuel A. Odria // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.