Перайсці да зместу

Маратхі (мова)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маратхі
Саманазва मराठी
Краіны Індыя
Рэгіёны Махараштра, Гоа, Даман і Дыу
Афіцыйны статус Махараштра
Агульная колькасць носьбітаў каля 72 млн
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Індаеўрапейская сям'я

Індаіранская галіна
Індаарыйская група
Паўднёвая падгрупа
Пісьменнасць дэванагары і Modi[d]
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 мар 440
ISO 639-1 mr
ISO 639-2 mar
ISO 639-3 mar
WALS mhi
Ethnologue mar
Linguasphere 59-AAF-o
ABS ASCL 5205
IETF mr
Glottolog mara1378
Вікіпедыя на гэтай мове

Маратхі (саманазва मराठी) — індаеўрапейская мова, родная для народа маратхі. Адна з 23 афіцыйных моў Індыі. Мае дзяржаўны статус у Махараштры, выкарыстоўваецца ў афіцыйных дакументах у Гоа і Даман і Дыу.

Маратхі сфарміравалася на аснове моў санскрыт і апабраханша. Ранняя пісьменнасць вядомая з 1012 г. Першапачатковы росквіт прыйшоўся на XIII ст., калі яна выкарыстоўвалася на тэрыторыі сучаснага штата Махараштра ў якасці прыдворнай мовы, у справаводстве, паэзіі. На маратхі была перакладзена Бхагаватгіта. Сярэдневяковая форма маратхі да нашых дзён выкарыстоўваецца ў рэлігійных богаслужэннях.

Наступны перыяд развіцця маратхі прыпадае на існаванне Імперыі Маратхаў у сяр. XVII — XVIII стст. У XIX ст. адбылося рэфармаванне, паступовае прыбліжэнне да гутарковых дыялектаў. З 1835 года выкарыстоўваецца ў сродках масавай інфармацыі.

Пісьмо на аснове дэванагары, але да сярэдзіны XX ст. выкарыстоўваліся і іншыя формы пісьменнасці.