Кашмірская мова
Выгляд
| Кашмірская мова | |
|---|---|
| Саманазва |
کٲشُر[1] कॉशुर 𑆑𑆳𑆯𑆶𑆫𑇀 |
| Краіны | — |
| Агульная колькасць носьбітаў |
|
| Класіфікацыя | |
| Пісьменнасць | Persian alphabet[d][2] |
| Моўныя коды | |
| ДАСТ 7.75–97 | каш 294 |
| ISO 639-1 | ks |
| ISO 639-2 | kas |
| ISO 639-3 | kas |
| WALS | kas |
| Ethnologue | kas |
| ABS ASCL | 5215 |
| IETF | ks |
| Glottolog | kash1277 |
Кашмірская мова або кашміры (санскр. कॉशुर; кашм. کٲشُر) — мова дардскай групы індаеўрапейскай моўнай сям'і.
Распаўсюджаная галоўным чынам у штаце Джаму і Кашмір (Індыя), у так званай кашмірскай даліне — шырокай міжгорнай катлавіне, размешчанай паміж хрыбтамі Малых і Вялікіх Гімалаяў. Асобныя групы выхадцаў з Кашміра сустракаюцца ў акрузе Джаму штата Джаму і Кашмір, у іншых штатах Індыі, а таксама ў Пакістане (у асноўным у так званым Азад Кашміры — падкантрольнай Пакістану частцы былога княства Джаму і Кашмір). Колькасць носьбітаў — каля 7,1 млн.