Канада (мова)
| канада | |
|---|---|
| | |
| Саманазва | ಕನ್ನಡ |
| Краіны | Індыя |
| Афіцыйны статус | Карнатака (Індыя) |
| Агульная колькасць носьбітаў | 38 млн. |
| Рэйтынг | 27 |
| Статус | у бяспецы[d] |
| Класіфікацыя | |
| Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
| Пісьменнасць | канада |
| Моўныя коды | |
| ДАСТ 7.75–97 | кан 265 |
| ISO 639-1 | kn |
| ISO 639-2 | kan |
| ISO 639-3 | kan |
| WALS | knd |
| Ethnologue | kan |
| Linguasphere | 49-EBA-a |
| ABS ASCL | 5101 |
| IETF | kn |
| Glottolog | nucl1305 |
Канада (саманазв. ಕನ್ನಡ) — дравідыйская мова, распаўсюджаная ў Паўднёвай і Цэнтральнай Індыі, галоўным чынам у штаце Карнатака. Родная мова народа канада. Адна з афіцыйных моў Індыі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Лічыцца, што канада вылучылася з агульнай старажытнай дравідыйскай мовы ўжо ў 1 тысячагоддзі да н. э., але найстаражытнейшы твор «Раштракута» быў напісаны ўжо ў другой палове 1 тысячагоддзя н. э. Старажытная пісьмовая мова канада развівалася да XIII ст. На ёй былі напісаны многія помнікі джайнісцкай літаратуры.
У XIII — XVIII стст. развівалася так званая сярэднеканадская мова, на якой пісалася рэлігійная і свецкая паэзія, а таксама празаічныя творы.
Пасля заваявання тэрыторыі сучаснага штата Карнатака Вялікабрытаніяй развіццё мовы канада на некаторы час спынілася. У XIX ст. была распрацавана новаканадская мова на аснове арыгінальнай графікі і размоўных дыялектаў.
Дыялекты
[правіць | правіць зыходнік]Вылучаецца 4 групы дыялектаў — паўднёвая, мангалорская, паўночны і паўночна-ўсходні. Існуюць дробныя гаворкі, характэрныя для прадстаўнікоў пэўных каст і сацыяльных слаёў.
Пісьменнасць
[правіць | правіць зыходнік]Першае складовае пісьмо сфарміравалася на аснове старажытнаіндыйскай пісьменнасці брахмі. З развіццём літаратуры кожны знак пачаў атаясамляцца з пэўным гукам. Найчасцей карыстаюцца алфавітам з 49 знакаў, хаця на самай справе іх значна болей.
Для паляпшэння артыкула пажадана |
