Марыя Яўгенаўна Таболіч
Марыя Яўгенаўна Таболіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 мая 1957 (67 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Рыгор Фядосавіч Таболіч[1] |
Дзеці | Алесь Таболіч |
Род дзейнасці | мастачка |
Месца працы | |
Жанр | пейзаж, партрэт, нацюрморт і жанравы жывапіс |
Вучоба | |
Член у |
Марыя Яўгенаўна Табо́ліч[2][3] (1 мая 1957, вёска Тартак, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі мастак. Жонка Рыгора Таболіча[2], маці Алеся Таболіча[4].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1981 годзе скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З 1981 года працавала ў вытворчых майстэрнях Беларускага саюза мастакоў у Магілёве, у 1995—1997 гадах загадчык мастацкага аддзялення Магілёўскага рэспубліканскага культурна-асветніцкага вучылішча імя Н. К. Крупскай, у 2000—2002 гадах дырэктар прыватнай мастацкай галерэі.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працуе ў галіне станковага жывапісу, у жанрах сюжэтна-тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа, нацюрморта. Творам уласцівы ўпэўнены малюнак, насычанасць колеру, шматграннасць вобразаў. Творчасць адметная лірызмам, мажорнасцю колеравага вырашэння, пошукам новых сродкаў выразнасці. Аўтар карцін «Адпачынак» (1980), «Свята» (1981), «Нашчадкі» (1982), «Мацярынства» (1984)
У карцінах «Ліхалецце» (1984), «Вёсны маёй Радзімы» (1985) вобразы жанчын, на долю якіх выпалі цяжкія выпрабаванні. Аўтар партрэтаў беларускіх дзеячаў-асветнікаў «Францішак Скарына» і «Сымон Будны» (1989), карцін «Магілёўская брацкая друкарня» (1990) і «Вобразы» (1991, прысвечана М. Багдановічу) і інш.
На тэму беларускай спадчыны выканала нацюрморты «Нацюрморт з васількамі» (1989), «Нацюрморт з ручніком» (1990), «Нацюрморт святочны» (1993), «Нацюрморт з паясамі» (1994) і інш.
Зноскі
- ↑ Табо́ліч Марыя Яўгенаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 367. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ ЭГБ 2001.
- ↑ Алесь Таболич: «Я вылавливал неформалов и бесплатно их убивал!» / ultra-music.com
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Табо́ліч Марыя Яўгенаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 367. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Рунец, А. «Ад роднае зямлі…» // Літаратура і мастацтва. — 1983. — № . — 14 кастрычніка.
- Фатыхава, Г. Табо́ліч Марыя Яўгенаўна // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 486—487. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.