Рыгор Фядосавіч Таболіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рыгор Фядосавіч Таболіч
Дата нараджэння: 13 сакавіка 1956(1956-03-13) (63 гады)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Жонка: Марыя Яўгенаўна Таболіч
Дзеці: Алесь Таболіч
Род дзейнасці: мастак
Вучоба:

Рыгор Фядосавіч Таболіч (13 сакавіка 1956, вёска Палосцевічы, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі мастак, педагог. Муж Марыі Таболіч, бацька Алеся Таболіча[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1975 г. скончыў Мінскае мастацкае вычулішча, а у 1981 г. — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. У 19901998 гг. выкладчык мастацкага аддзялення Магілёўскага рэспубліканскага культурна-асветніцкага вучылішча імя Н. К. Крупскай, у 2000 г. адкрыў першую прыватную мастацкую галерэю ў Магілёве.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працуе ў галіне станковага жывапісу, у жанрах сюжэтна-тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа, нацюрморта.

Прысвяціў тэме Вялікай Айчыннай вайны дыпціх «Вогненная вёска» (1984 г.). У карцінах «Маці паэта» (1981 г.), «Вянок Максіма» (1982 г.) і трыпціху «Тры санеты» (1991 г.) адлюстраваны жыццёвы і творчы шлях М. Багдановіча.

Аўтар карцін «Калодзеж» (1981 г.), «3 глыбінь вякоў», «Стыхія» (абедзве 1985 г.), «Шлях», «Акно» (абедзве 1987 г.), «Плынь» (1992 г.), трыпціха «Адлюстраванне» (1996 г.). Метафарычнасць, сувязь са спрадвечным у творах «Аблічча», «Таямніцы», «Матчына скарбонка» (усе 1992 г.), «Бляск старажытнасці» (1993 г.), трыпціху «Белая Русь», «Чырвоная Русь», «Чорная Русь» (1995 г.), палотнах «Рух» і «Нараджэнне» (абодва 1999 г.) і інш. Выканаў манументальную работу для інтэр’ера Магілёўскай абласной бібліятэкі «Асветнікі» (1990 г.).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
  • Піскун, Ю. Чэрпаючы зоркі з глыбіні сваёй палескай студні... // Беларусь. — 1994. — № 8. — С.
  • Фатыхава, Г. Таболіч Рыгор Фядосавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 487. — ISBN 985-11-0214-8.