Перайсці да зместу

Мація Бечкавіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мація Бечкавіч
Матија Бећковић
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 29 лістапада 1939(1939-11-29) (84 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Vuk Bećković[d]
Дзеці Olja Bećković[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ма́ція Бе́чкавіч (нар. 29 лістапада 1939, г. Сента, Каралеўства Югаславія) — сербскі паэт, публіцыст, грамадскі дзеяч. Акадэмік Сербскай акадэміі навук і мастацтваў (1985). Адзін з самых прыкметных майстроў слова пасляваенннага пакалення[1].

Скончыў філасофскі факультэт Бялградскага ўніверсітэта. Член-карэспандэнт Сербскай акадэміі навук і мастацтваў з 1983 года, правадзейны член — з 1991 года. У 19881992 гадах — старшыня Саюза пісьменнікаў Сербіі

Аўтар паэтычных зборнікаў «Вера Паўладольска» (1962), «Аблудная куля» (1963), «Так казаў Мація» (1965), «Кажа мне адзін чалавек» (1970), «Мяжа Бука Шалёнага» (1976), «Вой і куку» (1978), «Два светы» (1980), «Паэмы» (1983), «Богаяўленне» (1985), кніжнай публіцыстыкі «Пра міжчассе» (1969)[1].

На беларускую мову яго вершы перакладалі Н. Гілевіч, М. Мятліцкі, І. Чарота[1].

Зноскі

  1. а б в Бечкавіч Мація. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).