Перайсці да зместу

Мелоца да Форлі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мелоца да Форлі
Фатаграфія
Дата нараджэння 8 чэрвеня 1438[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 лістапада 1494[2] (56 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці мастак, архітэктар
Мастацкі кірунак Umbrian school[d]
Уплыў на Marco Palmezzano[d] і Lorenzo da Viterbo[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мелоца да Форлі (італ.: Melozzo da Forli), сапр. імя — Марка дэльі Амброджы (Marco degli Ambrogi) — італьянскі мастак (1438 — 1494). Паходзіў з Форлі, вучань жывапісца Ансуіна да Форлі. На станаўленне як жывапісца вялікі ўплыў аказала творчасць Андрэа Мантэньі і П'ера дэла Франчэскі.

Фрэска Анёл з віёлай, каля 1480 года, Пінакатэка Ватыкана

З 1476 да 1481 працаваў у Рыме для папы Сікста IV і яго пляменніка, уладара Форлі — Джыралама Рыярыа. Для апошняга ён выбудаваў на Марсавым полі палац, пасля перабудаваны ў палацца Альтэмпс. Да гэтага часу адносіцца адзін з лепшых твораў Мелоца — роспіс бібліятэкі Ватыкана. Ад роспісу захаваўся фрагмент «Заснаванне Ватыканскай бібліятэкі Папам Сікстам IV» (1477 год, Ватыканская пінакатэка). Кампазіцыя, якая нагадвае працы П'ера дэла Франчэскі, выканана як групавы партрэт на фоне складанага архітэктурнага інтэр'еру бібліятэкі.

У рымскі перыяд былі выкананы роспісы плафона апсіды царквы Св. Апосталаў па замове кардынала. Ад гэтага жывапісу ацалелі два фрагменты: «Хрыстос, які ўзносіцца на неба» (знаходзіцца на лесвіцы Квірынальскага палаца) і «Анёлы, якія іграюць на музычных інструментах» (у рызніцы сабора Св. Пятра).

Іншыя вядомыя творы: роспісы сакрысціі Сан Марка ў Ларецкім свяцілішча (1478 год); фрэскі ў Палацца Дукале ва Урбіна (14731475).

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 19 сакавіка 2023.
  2. а б в Netherlands Institute for Art History Праверана 1 жніўня 2017.