Перайсці да зместу

Мельнік (Падляскае ваяводства)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Мельнік
польск.: Mielnik
Герб
Герб
Краіна
Ваяводства
Павет
Гміна
Каардынаты
Першая згадка
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 879 чал. (2011)
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
17-307
Мельнік на карце Польшчы ±
Мельнік (Падляскае ваяводства) (Польшча)
Мельнік (Падляскае ваяводства)
Мельнік (Падляскае ваяводства) (Падляскае ваяводства)
Мельнік (Падляскае ваяводства)

Ме́льнік (польск.: Mielnik, па-падляску: Mélnik) — вёска ва ўсходняй Польшчы. Уваходзіць у склад Семятыцкага павета Падляскага ваяводства, сядзіба вясковай гміны Мельнік.

Паселішча размяшчаецца над ракой Буг, непадалёк ад беларуска-польскай мяжы. У наваколлі Мельніка рачная даліна перасякае пояс напорных марэн сожскага зледзянення. Назва мясцовасці ўзнікла ад пакладаў мелу, якія знаходзяцца пад вёскай. Мел залягае тут у ледавіковых адорвенях.

Галіцка-Валынскае княства

[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Мельнік згаданы пад 1240 годам у Іпацьеўскім летапісе. У 1260 годзе князь Васілька Раманавіч маліўся ў Мельніцкай царкве Св. Багародзіцы перад паходам на яцвягаў.

Вялікае Княства Літоўскае

[правіць | правіць зыходнік]

У 1324 годзе дарагічынская зямля была далучанага Гедзімінам да Вялікага Княства Літоўскага. Пад 1378 годам у Хроніцы Віганда ўзгадваецца аблога мельніцкага замка тэўтонцамі. У 1420 годзе князь Вітаўт заснаваў першы касцёл Божага Цела, Узвышэння Маці Божай і Усіх Святых.

У 1430—1444 гадах Мельнік знаходзіўся ў руках мазавецкіх князёў. У 1440 годзе Мельнік атрымаў ад князя Баляслава Варшаўскага кульмскае гарадское права.

23 кастрычніка 1501 года вялікі князь літоўскі Аляксандр у мельніцкім замку падпісаў акт мельніцкай уніі, а некалькімі днямі пазней дараваў Мельніку магдэбургскае права. З 1520 года цэнтр асобнага Мельніцкага павета. У 1551 годзе замак перабудаваны ў стылі рэнесансу.

Рэч Паспалітая

[правіць | правіць зыходнік]

У 1569 годзе разам з Падляшскім ваяводствам Мельнік далучаны да Кароны Польскай Рэчы Паспалітай. У 1657 годзе горад разбураны шведскімі і трансільванскімі войскамі.

У 1776 годзе ў Мельніку пабудаваная Пакроўская царква.

Пад уладай Расійскай імперыі

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай ў 1795 годзе і да падпісання Тыльзіцкага дагавора 1807 года па тэрыторыі сучаснага паселішча праходзіла граніца між прускім, аўстрыйскім і расійскім падзеламі.

У 1825 годзе ў пабудаваная Прачысценская царква. У 1871 годзе гатычны замкавы Троіцкі касцёл перададзены праваслаўным, у 1915 годзе зруйнаваны.

У 1920 годзе пабудаваны новы касцёл Перамянення Божага. У 1934 годзе па просьбах жыхароў Мельнік пазбаўлены гарадскіх правоў.

З 1939 года Мельнік ў складзе Брэсцкай вобласці БССР. У 1940 годзе ў час будаўніцтва Лініі Молатава жыхары Мельніка вымушаныя пакінуць горад.

22 ліпеня 1944 года савецкія войскі вызвалілі Мельнік ад нацысцкай акупацыі.

У 1953 годзе заснаваны камбінат па здабычы крэйды.

Зноскі

  1. Замкавы Троiцкі касцёл(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2020. Праверана 6 мая 2020.