Метэарызм
Метэарызм | |
---|---|
МКХ-10 | R14. |
МКБ-9-КМ | 787.3 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Метэарызм (грэч. μετεωρισμός — уздуцце) — збіранне ў кішэчніку завялікай колькасці газаў у выніку іх павышанага ўтварэння і парушэння вывядзення. Ускладненне хваробы выклікае неўроз, перабоі ў працы сэрца, пачашчанае сэрцабіцце, боль у мышцах і парушэнне сну. Найбольш пашыраны сярод дзяцей і людзей пажылога ўзросту.
Прычыны
[правіць | правіць зыходнік]Газаўтварэнне ўзмацняецца праз ужыццё вугляводаў і грубай расліннай клятчаткі, газіраваных напояў, зброджвальных (бараніна, квас, піва, разынкі і чорны хлеб) і малочных вырабаў. Таксама немачы спрыяе павышанае заглытванне паветра (аэрафагія) пры размове падчас ежы, паспешлівым праглынанні ежы, піцці праз саломінку, жаванні гумкі, паленні і нашэнні зубных пратэзаў. Нядужасць можа выклікацца і хваробамі стрававальнага тракту (атанія кішэчніка, дысбактэрыёз, каліт і панкрэатыт).
Праявы
[правіць | правіць зыходнік]Пры немачы адзначаецца ўздуцце і буркатанне жывата. Хвароба суправаджаецца прыступамі болю (газавая коліка) перад выхадам газаў, млоснасцю, адрыжкай, непрыемным прысмакам у роце і зніжэннем апетыту[1].
Зноскі
- ↑ Вольга Цыбульская. І раптам пачуўся гук // Звязда : газета. — 27 лютага 2010. — № 37 (26654). — С. 7. — ISSN 1990-763x. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Метэарызм