Мурагі (возера)
Выгляд
Мурагі | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 144 м[1] |
Даўжыня | 2,6 км |
Шырыня | 0,47 км |
Плошча | 0,59 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 5,8 км |
Найбольшая глыбіня | 19,4 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 102 км² |
Упадаюць | рака Ушача, ручаі |
Выцякаюць | рака Ушача |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Мурагі́ — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ушача (цячэ праз возера), за 24 км у напрамку на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Ушачы, каля вёскі Заазер'е.
Плошча паверхні возера 0,59 км². Даўжыня 2,6 км, найбольшая шырыня 0,47 км, даўжыня берагавой лініі 5,8 км. Найбольшая глыбіня 19,4 м. Плошча вадазбору 102 км².
Катлавіна возера моцна выцягнутая. Схілы катлавіны вышынёй да 36 м, прарэзаныя ярамі. Берагі нізкія, пясчаныя. Дно возера каля берагоў пясчанае, глыбей выслана ілам.
Возера праточнае. Упадаюць ручаі. Працякае рака Ушача і злучае Мурагі з возерам Тартак.
У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, плотка, лінь, краснапёрка і іншыя віды рыб.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 28. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
- Республика Беларусь. Витебская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 28. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8.
- Республика Беларусь. Витебская область. Ушачский район: карта. Ушачи: план (руск.) / Редактор: С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз.
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.