Мухамад Ікбал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мухамад Ікбал
урду: علامه محمد اقبال‎
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 9 лістапада 1877(1877-11-09)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 красавіка 1938(1938-04-21)[1][2][…] (60 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Sheikh Noor Muhammad[d]
Маці Imam Bibi[d]
Жонка Karim Bibi[d], Mukhtar Begum[d] і Sardar Begum[d]
Дзеці Javid Iqbal[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці філосаф, пісьменнік, паэт, дзіцячы пісьменнік, палітык, адвакат
Мова твораў персідская
Узнагароды
рыцар-бакалаўр

сэр (1 студзеня 192321 красавіка 1938)

Подпіс Выява аўтографа
allamaiqbal.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляма Мухамад Ікбал (урду: علامه محمد اقبال, англ.: Allama Muhammad Iqbal; 9 лістапада 1877-21 красавіка 1938) — паэт, філосаф і грамадскі дзеяч Брытанскай Індыі, ключавая фігура ў літаратуры урду і мысліцель, які лічыцца духоўным бацькам Пакістана, прадвеснікам стварэння гэтай краіны. Яго працы напісаны на урду, персідскай і англійскай мовах.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ікбал нарадзіўся 9 лістапада 1877 года ў Сіялкоце, у сям’і краўца, вядомага сваёй набожнасцю. Пачатковую адукацыю атрымаў у родным горадзе. У 1892 годзе ажаніўся з Карым-Бібі, дачкой гуджарацкага доктара.

У 1895 годзе Ікбал паступіў ва ўрадавы каледж у Лахоры, дзе пачаў вывучаць філасофію, арабскую і англійскую літаратуру; сярод яго настаўнікаў быў арыенталіст Томас Уокер Арнальд, параіў яму наведаць Еўропу для пашырэння светапогляду. У 1899 годзе атрымаў ступень магістра. Затым працягнуў адукацыю ў Англіі і Германіі. Вывучаў філасофію, а таксама юрыспрудэнцыю, літаратуру і арабскую мову. З 1908 года — прафесар філасофіі.

Выступаў у друку з канца 1890-х гг. Пісаў вершы на урду, панджабі і персідскай мове. З асобнай кнігай паэзіі дэбютаваў у 1915 годзе («Сакрэты свайго Я»).

У 1922 годзе пасвечаны каралём Георгам V у рыцары. У 1930 годзе Ікбал у якасці ганаровага старшыні сесіі Мусульманскай лігі выступіў за стварэнне мусульманскай дзяржавы ў складзе незалежнай індыйскай федэрацыі.

Ікбал памёр 21 красавіка 1938 гады ў Лахоры. У 1953 годзе было заснавана «Таварыства Ікбала» («Базм-е-Ікбал»).

Зноскі

  1. а б Sir Muhammad Iqbal // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Muhammad Iqbal // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.