Мікола Дубоўскі
Мікола Дубоўскі | |
---|---|
Мікола Аляксандравіч Дубоўскі | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Дубоўскі Н., Мікалай Дубоўскі, Мікола Дубоўскі |
Дата нараджэння | 17 студзеня 1933 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 мая 2013 (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, публіцыст, празаік |
Гады творчасці | 1974—2013 |
Кірунак | аповеды пра вайну 1941—1945 |
Мова твораў | беларуская |
Дэбют | «Грымотнае ранне» (1984) |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Мікола Дубоўскі |
Мікола (Мікалай Аляксандравіч) Дубоўскі (17 студзеня 1933 года[1], в. Самойлавічы, Пружанскі павет, Польская Рэспубліка, цяпер на тэрыторыі горада Бярозы — 11 мая 2013, Мінск) — беларускі пісьменнік, празаік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Самойлавічы Пружанскага павета Палескага ваяводства, Польская Рэспубліка (цяпер мікрараён горада Бяроза Брэсцкай вобласці, Беларусь). Пайшоў у школу 1 верасня 1939 года — у адзін дзень з пачаткам Другой сусветнай вайны. Падзеі гэтых часоў ляглі ў аснову яго аповесці «Грымотнае ранне». Скончыў школу ў суседняй Бярозе.
У 1956 годзе скончыў філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута (цяпер БрДУ імя А. С. Пушкіна)[2]. Атрымаў спецыяльнасць «выкладчык беларускай мовы і літаратуры».
Працаваў настаўнікам у Браслаўскім раёне, потым перайшоў працаваць у Брэсцкую абласную газету «Зара», у рэспубліканскай моладзевай газеце «Чырвонай Змене», «Настаўніцкай газеце». З 1959 года інспектар, потым да пенсіі старэйшы інспектар Рэспубліканскага прадпрыемства «Белсаюздрук» Міністэрства сувязі БССР. Жыў у Мінску.
Памёр 11 мая 2013 года[1] ў Мінску. Пахаваны ў калумбарыі на Усходніх могілках[3].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар тэкстаў да агітацыйнах плакатаў. Склаў каляндар на 1974 год[4]. У 1984 годзе выйшла кніга, у якую ўвайшла аповесць «Грымотнае ранне» М. Дубоўскага і апавяданні беларускага пісьменніка Васіля Ткачова[5]. У 1991 годзе выйшла кніга «Першая прыступка», у якую ўвайшлі аповесці і апавяданні «Пасля світанку» і «Соль» М. Дубоўскага і аповесць «Каменная сцяна» Міколы Горцава[6]. У 1994 выйшаў асабісты зборнік аповесцяў і апавяданняў «Шапен»[7]. Друкаваў апавяданні ў часопісах «Полымя» і «Дзеяслоў», газеце «Новы Час», літаратуразнаўчыя артыкулы ў газеце «Літаратура і мастацтва».
Зноскі
- ↑ а б Вядомыя асобы з Самойлавіч
- ↑ Выбар // Полымя. — 2010. — № 9 (971). — С. 97.
- ↑ Гаўрук — Жалязняк – Белліт (14 ліпеня 2023). Праверана 24 жніўня 2024.
- ↑ Каляндар на 1974 год / Склад. М. А. Дубоўскі. — Мн.: Полымя, 1973. — 42 000 экз.
- ↑ Грымотнае ранне: Аповесць: Для сярэд. і стар. шк. узросту / М. Дубоўскі. Партрэт салдата: Апавяданні / В. Ткачоў / Рэц. Л. М. Дайнека, У. М. Шыцік; Маст. М. Дз. Рыжы. — Мн.: Юнацтва, 1984. — С. 3-78. — 12 000 экз.
- ↑ Каменная сцяна / Мікола Горцаў. Першая прыступка : аповесці, апавяданні : [для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту] / Мікола Дубоўскі / [мастак В. В. Прапаршчык]. — Мінск: Юнацтва, 1991. — 203 с. — 20 000 экз.
- ↑ Дубоўскі М. «Шапен» : Аповесці і апавяданні. — Мінск: Маст. літ., 1994. — 222 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дубоўскі Мікалай Аляксандравіч . Саюз Беларускіх пісьменнікаў. — Творчая арганізацыя Беларусі. Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2014. Праверана 4 мая 2020.
- Леанід Дайнека. Свой агеньчык . Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2016. Праверана 4 мая 2020.
- «У кожнага свая вайна»
- Нарадзіліся 17 студзеня
- Нарадзіліся ў 1933 годзе
- Нарадзіліся ў Пружанскім павеце (1921—1940)
- Памерлі 11 мая
- Памерлі ў 2013 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна
- Супрацоўнікі газеты «Чырвоная змена»
- Супрацоўнікі газеты «Настаўніцкая газета»
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся ў Бярозаўскім раёне
- Пісьменнікі Беларусі
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Публіцысты Беларусі