Мікалай Мікалаевіч Радкевіч
Мікалай Мікалаевіч Радкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 лютага (6 сакавіка) 1904 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 чэрвеня 1982 (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Прыналежнасць | СССР |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Мікалай Мікалаевіч Радкевіч (22 лютага 1904 — 4 чэрвеня 1982) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант танкавых войск (31.05.1954).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 22 лютага 1904 года ў Лагойску.
У кастрычніку 1920 года прызваны ў шэрагі РСЧА і накіраваны ў атрад асобага прызначэння, пасля чаго прымаў удзел у баявых дзеяннях па ліквідацыі банд у Барысаўскім павеце.
У чэрвені 1921 года накіраваны на вучобу ў Петраград, пасля — у школу ваеннага аўтапарка 5-й Чырванасцяжнай арміі, дзе служыў на пасадах інструктара аўтадэла, камандзіра каравульнага ўзвода і загадчыка гаражом.
У студзені 1925 года прызначаны на пасаду наглядчыка аўтадэла, затым — на пасаду камандзіра каравульнага ўзвода Ленінградскага акруговага склада ваенна-тэхнічнай маёмасці. У кастрычніку 1926 год накіраваны на ленінградскія бранятанкавыя курсы ўдасканалення каманднага складу. Тут служыў на пасадах камандзіра ўзвода трактарнай роты, камандзіра танка, камандзіра танкавага ўзвода і роты вучэбнага батальёна. У маі 1932 года прызначаны на пасаду камандзіра-кіраўніка Маскоўскіх курсаў удасканалення каманднага складу мота-механізаваных войск.
У 1933 годзе быў накіраваны на вучобу ў Ваенную акадэмію механізацыі і матарызацыі, пасля заканчэння якой у 1937 годзе стаў начальнікам штаба 5-й лёгкатанкавай брыгады, а са студзеня па чэрвень 1938 года часова выконваў пасаду камандзіра гэтай брыгады.
У снежні 1938 года накіраваны на вучобу ў Акадэмію Генштаба РСЧА, аднак у чэрвені 1939 года пераданы ў распараджэнне ваеннага савета Беларускай ваеннай акругі і ў лістападзе прызначаны на пасаду начальніка 1-га аддзела аўтабранятанкавага ўпраўлення Заходняй ваеннай акругі. У кастрычніку 1940 года працягнуў вучобу ў Акадэміі.
У ліпені 1941 года прызначаны на пасаду камандзіра 63-й асаблівай танкавай брыгады, а ў жніўні — на пасаду камандзіра 121-й танкавай брыгады, якая вяла баявыя дзеянні на аршанска-рослаўльскім кірунку і на рацэ Сейм у раёне Рыльска, а затым у раёне горада Ізюм утрымлівала плацдарм да падыходу асноўных войск.
У маі 1942 года ўзначаліў 14-ы танкавы корпус, які вёў баявыя дзеянні ў ходзе Варонежска-Варашылаўградскай і Данбаскай абарончай аперацый, а таксама ў бітве за Каўказ.
8 чэрвеня 1943 года прызначаны на пасаду камандзіра 11-га танкавага корпуса, які прымаў удзел у баявых дзеяннях у ходзе Курскай бітвы, Данбаскай наступальнай аперацыі і бітве за Дняпро.
У кастрычніку 1943 года стаў камандуючым бранятанкавых і механізаваных войск Далёкаўсходнага фронту, пасля чаго ў жніўні 1945 года прымаў удзел у Маньчжурскай наступальнай аперацыі падчас савецка-японскай вайны. Затым служыў камандуючым бранятанкавых і механізаваных войск Далёкаўсходняй ваеннай акругі.
У красавіку 1948 года накіраваны на вучобу на вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Вышэйшай ваеннай акадэміі імя К. Варашылава, пасля заканчэння якіх у маі 1949 года быў прызначаны на пасаду камандуючага бранятанкавымі і механізаванымі войскамі ЦГА, у снежні 1950 года — на пасаду 1-га намесніка, у маі 1953 года — на пасаду намесніка начальніка Галоўнага бранятанкавага ўпраўлення Савецкай Арміі, а ў ліпені 1954 года — на пасаду старшага ваеннага саветніка камандуючага бранятанкавымі і механізаванымі войскамі Венгерскай народнай арміі.
З лістапада 1956 года знаходзіўся ў распараджэнні галоўнакамандуючага Сухапутнымі войскамі. У сакавіку 1957 года быў прызначаны на пасаду ваеннага аташэ пры пасольстве СССР у Чэхаславакіі.
У сакавіку 1959 года выйшаў у запас. Памёр 4 чэрвеня 1982 года ў Маскве.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Два ордэна Леніна;
- Пяць ордэнаў Чырвонага Сцяга;
- Медалі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Коллектив авторов. Великая Отечественная: Комкоры. Военный биографический словарь / Под общей редакцией М. Г. Вожакина. — М.; Жуковский: Кучково поле, 2006. — Т. 2. — С. 171—172. — ISBN 5-901679-12-1.
- Нарадзіліся 6 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1904 годзе
- Нарадзіліся ў Лагойску
- Памерлі 4 чэрвеня
- Памерлі ў 1982 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Каўказа»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Асобы
- Камандзіры карпусоў у Вялікай Айчыннай вайне
- Камандзіры брыгад у Вялікай Айчыннай вайне
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі бранятанкавых войскаў
- Генерал-лейтэнанты СССР
- Нарадзіліся ў Лагойскім раёне
- Нарадзіліся 22 лютага
- Удзельнікі савецка-японскай вайны
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Ваенныя аташэ СССР